Аналітычная даведка па выніках дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі “Сіняўскі яслі – сад Клецкага раёна” за 2020/2021 навучальны год

 

Аналітычная даведка па выніках дзейнасці

дзяржаўнай установы адукацыі “Сіняўскі  яслі – сад Клецкага раёна”

 за 2020/2021 навучальны год

            Установа дашкольнай адукацыі разлічана на 90 месц, рэжым работы – 10,5 гадзін. На працягу вучэбнага года ў дашкольнай установе функцыяніравала   рознаўзроставая група, агульная колькасць  складала 23 выхаванцы (2019/2020г – 33 выхаванцы).

         Усе выхаванцы ад 3 да 6 гадоў у мікрараёне ахоплены дашкольнай адукацыяй. З мэтай узбагачэння спектру адукацыйных паслуг для дзяцей, якія не  наведваюць установу дашкольнай адукацыі на   пастаяннай аснове, згодна анкетаванню і па жаданню законных прадстаўнікоў,  у бягучым годзе функцыяніравалі групы кароткачасовага знаходжання (прагулачная), якую наведвалі  2 ( 2019 -7) выхаванцы ва ўзросце да трох гадоў, групу ранішняга прыему 1 чалавек. Гэта садзейнічала набыццю  сацыяльнага  вопыту ў дзяцей, узаемаадносінам з іншымі  выхаванцамі, выхавальнікамі, што аблегчыла  адаптацыйны перыяд з прыходам  ва ўстанову дашкольнай адукацыі.  

У бягучым  навучальным годзе ўстанова дашкольнай адукацыі была   ўкамплектавана педагагічнымі кадрамі, аднак есць     вакансіі – 0,25 стаўкі музычнага кіраўніка і 0,25 стаўкі кіраўніка фізічнага выхавання.  Ва ўстанове дашкольнай адукацыі з вышэйшай адукацыяй  працуе 1 педагог, што  складае 50% педагогаў (раённы паказчык–68 %), з вышэйшай катэгорыяй – 2 педагогі, з першай катэгорыяй – 1 педагог (загадчык)–50 %, (раённы паказчык–52,2%). Якасны аналіз педагогаў  змяніўся ў параўнанні з мінулым годам і  выглядае наступным   чынам:

 Год

Усяго педагогаў

Адукацыя

Катэгорыя

Вышэйшая

Сярэдняя

спецыяльная

Вышэйшая

I

II

Без катэгорыі

2020/

2021

3

1

2

2

1

-

-

2019/

2020

5

2

3

1

2

1

1

         З табліцы бачна, што ў гэтым навучальным годзе адбыліся змяненні ў складзе педагагічных кадраў і катэгарыйнасці ў сувязі з тым, што ў лютым  месяцы выхавальнік дашкольнай адукацыі Канановіч Т.В. атрымала вышэйшую адукацыйную катэгорыю.

          Пытанні аховы і ўмацавання здароўя выхаванцаў былі ў цэнтры ўвагі работнікаў установы дашкольнай адукацыі.

Медыцынскай сястрой праводзіўся маніторынг стану здароўя выхаванцаў, складаліся  «лісткі здароўя», дзе ўказваліся групы здароўя, групы па фізічнай культуры і загартоўванні, фізічнае развіццё. У верасні і студзені медыцынскай сястрой праводзіўся аналіз рассадкі выхаванцаў, дыспансарызацыя выхаванцаў згодна даты іх нараджэння.

Пры  аналізе размеркавання  выхаванцаў па групах здароўя на канец навучальнага года  неабходна адзначыць, што 17 выхаванцаў (52%)   маюць  1 групу здароўя, 14 (42%) – 2 групу здароўя  і 2  выхаванцы (6%) з 3-яй групай здароўя. Найбольш шматлікай з’ўляецца 2 група здароўя, да якой адносяцца дзеці, якія маюць фунцыянальныя ці марфалагічныя адхіленні, а таксама выхаванцы, якія часта хварэюць прастуднымі захворваннямі. Пагэтаму неабходна прадоўжыць работу па комплексным рашэнні задач умацавання здароўя дзяцей і зніжэнні захворванняў.

У параўнанні з 2019/2020 навучальным годам у графічным афармленні паказчыкі наступныя:

Групы здароўя

2020/2021

2019/2020

I група

5 (22%)

17 (52%)

II група

16(70%)

14 (42 %)

III група

2(8%)

2 (6%)

IV група

-

-

ЛФК

-

-

Усяго выхаванцаў:

23

33

Аналізуючы вынікі размеркавання па групах здароўя можна адзначыць, што на працягу некалькіх гадоў пераважаюць выхаванцы з ІІ групай здароўя.

 Важным паказчыкам пры вызначэнні эфектыўнасці ўзроўню работы ўстановы дашкольнай  адукацыі з’яўлялася  ацэнка здароўя выхаванцаў і мер па стварэнні ўмоў для яго захавання і ўмацавання. 

Комплексны падыход да сістэмы загартоўвання і правядзенне прафілактычных мерапремстваў з’явіўся прыярытэтным накірункам  у дзейнасці нашага калектыва. Педагогі Раманоўская М.М,   Канановіч Т.В. праводзілі дыхальную гімнастыку, паласканне поласці рота,   чыстку зубоў, праветрыванне, што садзейнічала прафілактыцы прастудных захворванняў.

Пропуск па хваробе адным выхаванцам у 2020 годзе складаў 0.9  дзён (у 2019 годзе складаў 1.1 дзень), раённы паказчык– 1.7  дні. У летні аздараўленчы перыяд 2020 года захвормаемасць выхаванцаў адсутнічала, як   і ў 2021годзе.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі ўвага надаецца пытанням правільнай арганізацыі харчавання, якая  адбываецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі і прыкладным 10-дзенным меню на зімова – вясновы і летне – асенні перыяды.

Нормы харчавання па асноўных прадуктах за 2020 год выкананы на 98,3% (2020 год – 98,0 %), раённы паказчык – 93.3 %.

Выкананню норм у межах 100% перашкодзіў недахоп некаторых прадуктаў харчавання – какава (88%), сыр (97%), бабовыя (73,3%), адсутнасць тамат-пюрэ, дражджэй.

На працягу года педагогі надавалі  ўвагу  пытанням культуры харчавання   выхаванцаў, як ва ўстанове дашкольнай адукацыі, так і дома. З гэтай мэтай для законных прадстаўнікоў  выхавальнікамі былі распрацаваны памяткі, рэкамендацыі, буклеты, флаеры, якія змяшчаліся ў інфармацыйных стэндах і на сайце ўстановы аб тым, што можна прыгатаваць дзіцяці дома вечарам альбо ў выхадныя дні з простых, карысных прадуктаў харчавання.

         З мэтай павышэння прафісіянальнай кампетэнтнасці педагогаў па забеспячэнні якасці адукацыйнага працэсу на беларускай мове метадычны кабінет забяспечаны вучэбнымі нагляднымі дапаможнікамі серыі “Свет дзяцінства”, дэманстрацыйным матэрялам да заняткаў па беларускай мастацкай літаратуры і фальклору, які зацверджаны або дапушчаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пры планаванні адукацыйнага працэсу з выхаванцамі педагогі карысталіся выданнямі, зацверджанымі або дапушчанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. На працягу навучальнага года метадычны кабінет папаўняўся нагляднымі дапаможнікамі па адукацыйных галінах:  “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” – Д.М.Дубініна “Родная мова”,  А.Л.Давидович “Путешествие в мир правильной речи. Шаг за шагом”.

     Асноўнымі формамі і метадамі работы з’яўляліся семінары для педагогаў, кансультацыі (“Выкарыстанне дзіцячага фальклору ў развіцці маўлення выхаванцаў”, “Далучэнне дашкольнікаў да вытокаў народнай культуры з дапамогай малых форм фальклору”, “ Эфектыўныя напрамкі вывучэння і ўкаранення беларускай мовы ў адукацыйным працэсе дашкольнай установы”), прагляд адкрытых  заняткаў па адукацыйнай галіне “Развитие речи и культура речевого общения”, заняткаў  па адукацыйнай галіне “Падрыхтоўка да навучання грамаце”. Усё гэта садзейнічала павышэнню педагагічнага вопыту  педагогаў.

         На працягу года  кантрольная дзейнасць ажыццяўлялася на ўзроўні прагназіравання вынікаў педагагічнай дзейнасці. З мэтай выканання пастаўленай задачы былі праведзены тэматычныя і аператыўныя кантролі (“Стан работы па арганізацыі спецыяльна арганізаванай дзейнасці, як сродку праяўлення моўнай актыўнасці ў пазасітуацыйных зносінах выхаванцаў”,  “Планаванне і арганізацыя рухальнай актыўнасці дашкольнікаў на працягу дня” і іншыя).

         Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу педагогамі выконваліся асноўныя патрабаванні, забяспечваўся кампетэнтны падыход, ахова здароўя выхаванцаў, захоўваліся санітарныя патрабаванні да абсталявання памяшканняў, распарадку дня, здароўезберагальныя тэхналогіі. Планаванне адукацыйнага працэсу будавалася на аснове вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

         Згодна гадавой задачы ў рамках тэматычнага кантролю па   развіцці беларускага маўлення педагогі выкарыстоўвалі выхаваўчыя і адукацыйныя сродкі, каб актывізаваць дзейнасць у гэтым накірунку і  адначасова сфарміраваць веды выхаванцаў аб беларускай мове.  Спецыяльна арганізаваную дзейнасць  з выхаванцамі  вялі  дэферэнцыравана,   пашыралі  веды аб роднай  мове, узбачалі   лексічны слоўнік, выкарыстоўваючы пры гэтым беларускія выслоўі і прымаўкі.

Пры  аналізе праведзенных  заняткаў па развіцці звязнага маўлення педагогі Канановіч Т.В., Раманоўская М.М. надавалі ўвагу фарміраванню ў дзяцей устойлівай цікавасці і станоўчых адносін да  нацыянальнай  мовы, жаданню авалодаць ёй. Заняткі праводзіліся з выкарыстаннем мастацкага слова,   нагляднасці, розных форм і метадаў: назіранняў, гутарак, развучванне вершаў, чыстагаворак на беларускай мове.

         Аднак  пры  правядзенні заняткаў па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”  недастаткова звярталася  ўвага на культурную спадчыну беларускага народа, выхаванне пачуцця любові да роднага краю. Выхавальнікі часткова выкарыстоўвалі картатэкі беларускіх рухомых гульняў, музычных гульняў, распрацаваны метадычны і дыдактычны матэрыял  для рашэння задач па  дадзенай галіне.

З гэтай мэтай  педагагічнаму калектыву ў наступным навучальным годзе неабходна  фарміраваць веды аб роднай мове, народных традыцыях  беларусаў праз  шырокае выкарыстанне   гутарак, разгляд ілюстрацый, распрацоўку  сцэнарыяў, падрыхтоўку  нацыянальных касцюмаў, тэматычных атрыбутаў. Менавіта планамерная, сістэматычная работа, выкарыстанне разнастайных сродкаў выхавання стануць грунтоўным падмуркам для далейшай работы па патрыятычным  выхаванні асобы дзіцяці.

         Арганізацыі якаснага адукацыйнага  працэсу спрыяла  прадметна-развіваючае асяроддзе, якое адпавядала  гігіенічным і эстэтычным патрабаванням, патрабаванням бяспекі жыццядзейнасці дашкольнікаў. Змест гульнявога матэрыялу, атрыбутаў, дыдактычных і развіваючых гульняў забяспечвае разнастайнасць дзейнасці выхаванцаў, спрыяе развіццю іх творчасці,  аднак  як паказалі вынікі кантролю, выхавальнікі не заўсёды выкарыстоўвалі іх ў сваей рабоце. 

          Якасць адукацыйнай працы педагогаў  забяспечваецца  ў цесным супрацоўніцтве з законнымі прадстаўнікамі. Паралельна з працай, якая праводзілася ў групе з выхаванцамі па  развіцці беларускага маўлення,  педагогі для законных прадстаўнікоў    распрацоўвалі   гутаркі, кансультацыі, рэкамендацыі, якія размяшчаліся на інфармацыйным стэндзе і на сайце ўстановы.

         З мэтай павышэння педагагічных ведаў бацькоў праходзілі бацькоўскія сходы.  На  афіцыйным сайце  ўстановы створана  рубрыка  “Для Вас, бацькі”, дзе   яны могуць пазнаеміцца  з інфармацыяй па  розных накірунках дзейнасці ўстановы.

    Дзякуючы зладжанай рабоце педагогаў  бацькі  прымалі ўдзел у   выставах вырабаў і падзелак з прыроднага матэрыялу “Восеньскія пейжазы”, “Падарункі Дзеда Мароза”.

      Зыходзячы з вынікаў анкетавання законных прадстаўнікоў на працягу навучальнага года працавалі 2 гурткі звыш базавага кампанента (2019/2020 н.г.– 2): гурток па   харэаграфі, гурток па замежнай мове (англійскай), што дазволіла зрабіць адукацыйны працэс больш дыферэнцыраваным і гібкім з улікам схільнасцей і пераваг кожнага дзіцяці, рэалізаваць творчы патэнцыял педагогаў. Паслугамі было ахоплена 100% выхаванцаў ад 4 да 6 гадоў (2019/2020 – 100%), на бясплатнай аснове працаваў гурток экалагічнай накіраванасці.

       Заняткі ў гуртку  замежнай мовы садзейнічалі развіццю  пазнавальнай актыўнасці, разумовых працэсаў, узбагачэнню пасіўнага і актыўнага слоўніка, вучылі праяўляць творчую ініцыятыву ва ўсіх відах дзейнасці.

         Узаемадзеянне  ўстановы дашкольнай  адукацыі і першай   ступені   агульнай сярэдняй  адукацыі ажыццяўлялася  праз панараму адкрытых праглядаў у старшай групе і 1 класе, мэтавыя экскурсіі ва ўстанову сярэдняй адукацыі (знаёмства з класам, бібліятэкай, сталовай, камп’ютарным класам), кансультацыі педагога-псіхолага “Як дапамагчы першакласніку адаптавацца да школьнага навучання?”, “Дзеці і тэмперамент”, сумесныя мерапрыемствы ў час  канікул, конкурсы малюнкаў першакласнікаў і выхаванцаў установы дашкольнай адукацыі (“Па сцяжынках асноў бяспекі”, ”Люблю сваю матулю”),   якія     далі магчымасць знайсці агульныя падыходы ў арганізацыі адукацыйнага працэсу ўстановы дашкольнай адукацыі і ўстановы агульнай  сярэдняй адукацыі, скаардынаваць сваю дзейнасць  на   ўдасканальванне метадаў навучання.

         Для аказання карэкцыйна-педагагічнай дапамогі на базе Дзяржаўнай установы адукацыі   “Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна” былі створаны ўмовы для 4 выхаванцаў групы.     Сумесная праца настаўніка–дэфектолага Цэлагуз І.Ф. і педагогаў  Раманоўскай М.М., Канановіч Т.В. дазволіла прасачыць станоўчую дынаміку карэкцыйнай работы. У выхаванцаў павысіўся слоўнікавы запас, сказы сталі разгорнутыя, з выкарыстаннем дзеепрыметнікаў, прыслоўяў. У выніку праведзенай карэкцыйнай работы на працягу навучальнага  года з пункта  карэкцыйна-педагагічнай дапамогі адлічаны 2 выхаванцы.

         Зыходзячы з камплектавання груп у летні аздараўленчы перыяд працавала  рознаўзроставая група,  якую наведвалі 11  выхаванцаў.

         На працягу летняга перыяду  педагогі  надавалі   ўвагу  стварэнню бяспечных умоў жыццядзейнасці выхаванцаў,  працягвалі работу  па развіцці маўленчых зносін на беларускай мове.

Прыярытэтным  накірункам з'яўлялася арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай і мастацка-эстэтычнай дзейнасці выхаванцаў, якая ажыццяўлялася ў спецыяльна арганізаваных формах, рэгламентаваных тыпавым вучэбным планам дашкольнай адукацыі, па адпаведных адукацыйных галінах («Выяўленчае мастацтва», «Музычнае мастацтва», “Мастацкая літаратура”) і нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў.

         Штодзённа з дзецьмі праводзіліся ранішняя гімнастыка на свежым паветры, рухомыя гульні. Прадугледжвалася максімальнае знаходжанне выхаванцаў на свежым паветры (акрамя харчавання і сну).

         Як сведчыць практыка, планамерная работа дае свой вынік: палепшылася здароўе выхаванцаў,  захворванняў у летні перыяд   2021года , так    і   2020    не адзначалася .

          Працэнт забяспечанасці метадычнага кабінета праграмна-метадычнымі і вучэбнымі дапаможнікамі складае 86% (2019 год  - 78%,) раённы –  87.1%. Неабходна папаўняць метадычны  кабінет серыяй наглядна дыдактычных дапаможнікаў “Жыла-была казка. Ад 1 года да 3 гадоў”,  “Курачка-раба”,          “Церамок”,   “Калабок”.    

Арганізацыя прадметна-развіваючага асяроддзя адпавядае Тыпавому пераліку, зацверджанаму пастановай МА РБ ад 24.09.2007 года №50. У групах   створаны  станоўчыя ўмовы для рознабаковага развіцця выхаванцаў.  Забяспечанасць    складала  88.8% 

         Матэрыяльная база дашкольнай  ўстановы  папоўнілася за кошт пазабюджэтных сродкаў фінансавання, выканання платных паслуг, збору і здачы макулатуры   на сумму 1 145,80.  Былі набыты талеркі  20 штук (45,00),  наборы сталовых прыбораў (лыжкі сталовыя, лыжкі чайныя, відэльцы) на суму 50,00, інфармацыйныя стэнды -80,00, краны (4шт)- 150,00, кухонны посуд (60,00), спартыўны інвентар – 100,00, лампы люмінісцэнтныя 15шт. – 70,00.

         У наступным навучальным годзе неабходна набыць каляровы ксеракапіравальнік і ламінатар для працы педагогаў, лінолеум у групавое памяшканне.

         Зыходзячы з аналізу дзейнасці работы  за мінулы навучальны год    калектыў    вызначыў  задачу   на новы навучальны год: 

          накіраваць  работу педагагічнага калектыва на  фарміраванне асноў патрыятычнага выхавання ў  працэсе далучэння дзяцей да роднай мовы.

 

 

     Загадчык                                                        І.Л.Сенькевіч