Аб мове навучання ва ўстанове дашкольнай адукацыі

Тлумачэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб магчымасці выбару мовы навучання бацькам (законным прадстаўнікам) непаўналетніх

       Згодна з артыкулам 90  Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі “Мова навучання і выхавання. Вывучэнне моў ва ўстановах адукацыі” бацькі выхаванцаў маюць права выбару мовы навучання”, якое забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі з беларускай і рускай  мовамі навучання і выхавання.

  Таксама ў пункце 58 Палажэння Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі моц  некаторых нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь” адзначаецца, што навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах.

    Асноўная мова навучання і выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў (якое  яны адлюстроўваюць  пры напісанні заявы аб  залічэнні дзіцяці  ва ўстанову дашкольнай адукацыі). Дадзеныя аб мове навучання і выхавання адзначаюцца ў Статуце ўстановы дашкольнай адукацыі, згодна  якому навучанне ў дзіцячым садзе ажыццяўляецца на беларускай i рускай мовах.

Крыніцы:

  1. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі
  2. Палажэнне Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі моц  некаторых нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”
  3. Статут Дяржаўнай установы адукацыі “Сіняўскі  яслі-сад Клецкага  раёна”