Абласны сацыяльна-педагагічны праект "Ліст да сябра"

Мэта мерапрыемства – выхаванне асноў грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе азнаямлення з прыроднымі і сацыяльнымі аб'ектамі бліжэйшага асяроддзя, развіццё сувязнага маўлення і культуры зносін у працэсе напісання калектыўных лістоў пра сваю малую радзіму аднагодкам з іншых раёнаў Мінскай вобласці.

              Рэалізацыя праекта прадугледжвае вызначэнне педагогамі найбольш цікавых аб'ектаў у населеным пункце, дзе знаходзіцца ўстанова адукацыі (прыродныя і прамысловыя аб'екты, спартыўныя і культурныя аб'екты, гістарычныя месцы), правядзенне з дзецьмі экскурсій і «заняткаў па жывым слове», арганізацыю перапіскі выхаванцаў сваёй групы з аднагодкамі з іншых устаноў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці.

              Важнай умовай паспяховай рэалізацыі праекта з'яўляецца ўключэнне ў адукацыйны працэс бацькоў, якім будзе прапанавана арганізоўваць ў выходны дзень прагулкі з дзецьмі да аддаленых прыродных і сацыяльных аб'ектах населенага пункта, у якім знаходзіцца ўстанова адукацыі.