Парады медыцынскай сястры

Меры прафілактыкі па недапушчэнню ўзнікнення і распаўсюджвання віруснай інфекцыі (СОVID-19)

08.09.2021

 Правіла 1: Выконвайце гігіену рук! Чыстыя рукі - гэта гарантыя таго, што Вы не будзеце распаўсюджваць вірусы. Як мага часцей, асабліва, пасля карыстання грамадскім транспартам, пасля любога наведвання вуліцы і грамадскіх месцаў, перад і пасля ежы, мыйце рукі вадой з мылам ці выкарыстоўвайце сродак для дэзінфекцыі рук. Насіце з сабой дэзінфіцыруючы сродак для рук або дэзінфіцыруючыя сурвэткі, каб мець магчымасць у любой абстаноўцы ачысціць рукі.

Правіла 2: праводзьце рэгулярную вільготную ўборку памяшкання, дзе Вы знаходзіцеся, чыстку і дэзінфекцыю абсталявання з выкарыстаннем бытавых мыйных сродкаў. Звярніце ўвагу на дзвярныя ручкі, поручні, сталы, крэслы, камп’ютарныя клавіятуры і мышкі, тэлефонныя апараты, пульты кіравання, панэлі аргтэхнікі агульнага карыстання і іншыя прадметы, да якіх датыкаецеся ў побыце і на працы. Як мага часцей і рэгулярна праветрывайце памяшканне і ўвільгатняйце паветра любымі даступнымі спосабамі ў памяшканні, дзе Вы знаходзіцеся.

Правіла 3: пазбягайце шматлюдных месцаў або скараціце час знаходжання ў месцах вялікай колькасці людзей (грамадскі транспарт, гандлёвыя цэнтры, канцэртныя залы і інш.). Пазбягайце блізкага кантакту з людзьмі, якія здаюцца нездаровымі, у якіх маюцца прыкметы рэспіраторнай інфекцыі (напрыклад, кашляюць, чыхаюць). Пазбягайце поціскаў рукі і пацалункаў пры прывітанні. Памятаеце, што рэспіраторныя вірусы перадаюцца ад хворага чалавека да здаровага паветрана-кропельным шляхам (пры размове, чханні, кашлі). Таму старайцеся прытрымлівацца адлегласці не менш 1-1,5 м ад асоб, якія маюць сімптомы рэспіраторнай інфекцыі.

       Калі хто вярнуўся з-эпідэміялагічна неспрыяльных па каронавірусу краінаў не хаваць факт іх наведвання, па магчымасці на 14 дзён прыняць меры па так званай самаізаляцыі. Не наведваць месцы масавага збору людзей, канцэрты, рэстараны або іншыя буйныя мерапрыемствы, скараціць наведванне сваякоў сталага  ўзросту. Менавіта яны знаходзяцца ў асаблівай групе рызыкі, так як захворванне працякае ў іх цяжэй з-за ўзроставых змяненняў у арганізме і наяўнасці вялікага «багажу» хранічных захворванняў.

       Выконвайце «рэспіраторны этыкет»: прыкрывайце рот і нос сурвэткай (хусткай), калі чхаеце ці кашляеце; выкарыстоўвайце аднаразовыя папяровыя сурвэткі (хусткі), якія выкідвайце адразу пасля выкарыстання; пры адсутнасці сурвэткі (хусткі) кашляйце ці чыхайце у згін локця; не дакранайцеся нямытымі рукамі носа, рота і вачэй. Выкарыстоўвайце медыцынскую маску. ВАЖНА! Пры выкарыстанні медыцынскіх масак неабходна выконваць правілы:

апрацаваць рукі спіртазмяшчальным сродкам або вымыць з мылам; утрымліваючы маску за завязкі або гумкі ўшчыльную паднесці да твару белым бокам унутр і фіксаваць завязкамі (гумкамі) у становішчы, калі цалкам прычынена ніжняя частка твару - і рот, і нос. У канцы надаць патрэбную форму гнуткай палосцы (насавога заціску), забяспечваючы шчыльнае прыляганне маскі да твару;

 няць маску, утрымліваючы за завязкі (гумку) ззаду, не датыкаючыся да пярэдняй часткі маскі. Выкінуць знятую маску ў кантэйнер для адходаў; Вымыць рукі з мылам ці апрацаваць спіртазмяшчальным сродкам. Пры неабходнасці надзець новую маску, выконваючы этапы 1-3.

 ВАЖНА! Выкарыстоўваць маску не больш за дзве гадзіны. Неадкладна замяніць маску ў выпадку яе намакання (ўвільгатнення), нават калі прайшло менш за дзве гадзіны з моманту выкарыстання. Не дакранацца рукамі замацаванай маскі.

Аднаразовыя маскі нельга выкарыстоўваць паўторна.

Правіла 4: вядзіце здаровы лад жыцця! Гэта павысіць натуральную супраціўляльнасць Вашага арганізма да інфекцыі. Рабіце прагулкі на свежым паветры, прытрымвайцеся правіл рацыянальнага харчавання (ежа павінна быць вітамінізаванай, асабліва багатая на вітаміны А, Bl, С, у ежу павінны быць максімальна ўключаны гародніна, садавіна, асабліва якія змяшчаюць вітамін С).

Правіла 5: у выпадку з'яўлення сімптомаў рэспіраторнай інфекцыі, у тым ліку грыпу і каронавіруснай інфекцыі (павышэнне тэмпературы цела, дрыжыкі, слабасць, галаўны боль, закладзенасць носа, кашаль, цяжкае дыханне, болі ў цягліцах і пачуццё «ламаты» у целе) : заставайцеся дома і выклікайце урача дамоў; калі Вы да з'яўлення сімптомаў знаходзіліся ў краінах, у якіх рэгістраваліся выпадкі COVID-19 у папярэднія 14 дзён, то выклікайце хуткую медыцынскую дапамогу і паведаміце пра гэта спецыяліста; дзеці з прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі павінны заставацца дома і не наведваць дашкольныя ўстановы і школы; строга выконвайце ўсе прызначэнні і рэкамендацыі, якія Вам дасць лекар (пасцельны рэжым, прыём лекавых сродкаў); максімальна абмяжуйце свае кантакты з хатнімі, асабліва дзецьмі, пажылымі людзьмі і асобамі, якія пакутуюць ад хранічных захворванняў, каб не заразіць іх; выкарыстоўвайце медыцынскую маску, калі Вы вымушаныя кантактаваць з людзьмі. Памятаеце, што своечасовы зварот да лекара і пачатае лячэнне дазволіць мінімізаваць рызыку развіцця і ступень цяжкасці асноўнага ўскладненні грыпу і каронавіруснай інфекцыі - пнеўманіі.

Звяртаем увагу! Пасля выпіскі з лячэбнай установы грамадзяне не з'яўляюцца носьбітамі каронавіруснай інфекцыі.

 

     Больш падрабязна: https://brestcity.com/blog/pamyatka-po-profilaktike-koronavirusa-rekomendacii-voz-i-minzdrav-dlya-naseleniya

Медыцынская    сястра             Т.Л.Шкірміна

 

згарнуць

ПРАФІЛАКТЫКА ГРЫПА І ВІРУСНЫХ ІНФЕКЦЫЙ

02.09.2021

Грып – вострае інфекцыйнае віруснае захворванне, якое перадаецца паветрана-кропельным шляхам.

     Крыніцай інфекцыі з'яўляецца хворы чалавек. Найбольшую небяспеку ўяўляюць людзі, якія пераносяць дадзеную інфекцыю ў скрытай форме.

    Першымі на захворванне заўсёды адказваюць дзеці. Гэта звязана з тым, што яны больш знаходзяцца ў замкнёных калектывах (дзіцячых садах, школах), маюць зносіны з вялікай колькасцю дзяцей і дарослых.

    Засцерагчы дзіця ад інфекцый, зберагчы яго ад грыпу і прастудных захворванняў у восеньска-вясновы перыяд не пад сілу ні аднаму з бацькоў. Але можна зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб знізіць рызыку захворвання свайго дзіцяці.

    Вельмі часта бацькі блытаюць грып і іншыя ВРВЗ, якія звычайна называюць прастудай. Іх, сапраўды, нялёгка, але ўсё-такі можна адрозніць. Прастуда пачынаецца паступова - з катару, непрыемных адчуванняў у горле і кашлю. Тэмпература рэдка падымаецца вышэй за 38°С і трымаецца нядоўга. Пры гэтым агульнае самаадчуванне дзіцяці не моцна пагаршаецца. А вось асноўныя сімптомы грыпу пры найбольш распаўсюджанай сярэднецяжкай форме з'яўляюцца, як правіла, наадварот, востра і раптоўна  высокая тэмпература, дрыжыкі, галаўныя і мышачныя болі, болі ў горле, сухі кашаль, дрэннае самаадчуванне ў цэлым, адчуванне разбітасці. Тэмпература дасягае свайго максімальнага значэння да канца першых ці радзей на другія суткі.

     Не варта забываць і пра ўскладненні грыпу. Ускладненні могуць выяўляцца як у працэсе развіцця хваробы, так і пасля яе. Часцей за ўсё ў якасці ўскладнення грыпу ў дзяцей выяўляецца ларынгатрахеабранхіт, атыт, запаленне прыдатачных пазух, пнеўманія. Ускладненні грыпу заўсёды ўзнікаюць як вынік напластавання бактэрыяльнай флоры на грыпозную інфекцыю.

    Самы надзейны і эфектыўны спосаб абароны ад грыпу – гэта вакцынацыя. У першую чаргу прышчэпкі ад грыпу рэкамендаваны дзецям, якія часта хварэюць. Лічыцца, што яны пасля вакцынацыі змогуць пераносіць розныя прастудныя захворванні лягчэй.

   У цяперашні час для вакцынацыі выкарыстоўваюцца толькі інактывіраваныя вакцыны. У сваім складзе яны не ўтрымліваюць жывы вірус і не здольныя выклікаць захворванне, але здольныя стымуляваць нашу імунную сістэму для выпрацоўкі антыцелаў да віруса грыпу.

   Паўнацэнны імунітэт фарміруецца праз 2-3 тыдні пасля вакцынацыі. Менавіта таму вельмі важна своечасова зрабіць яе, да пачатку ўздыму захворвання на грып. Найбольш спрыяльны час для вакцынацыі: верасень-кастрычнік.

  Таксама выкананне шэрагу простых правілаў дапаможа Вам ўмацаваць ваш імунітэт: здаровае харчаванне, вітаміны, загартоўванне, здаровы паўнавартасны сон, прагулкі на свежым паветры.

    Паважаныя бацькі! У вас ёсць магчымасць абараніць сваё дзіця ад грыпу і вострых рэспіраторных інфекцый.

https://www.vir-academy.ru/virus/gripp/

Медыцынская сястра                      Шкірміна Т.Л.

 

згарнуць