Яндекс.Метрика

Метадычная скарбонка

Нарматыўнае прававое забеспячэнне дзейнасці па арганізацыі пераемнасці

Нарматыўнае прававое забеспячэнне дзейнасці па арганізацыі пераемнасці

 

 

  1. Закон Рэспублікі Беларусь ад 14.01.2022 № 154-3 "АБ змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі".
  2. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 09.08.2022 № 518 "Аб рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 14.01.2022 г. №154-3 "Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі".
  3. Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 04.08.2022г. №230 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі».  
  4. Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 04.08.2022 №228«Аб зацвярджэнні адукацыйнага стандарту дашкольнай адукацыі».
  5. Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 04.08.2022 № 229 «Аб зацвярджэнні вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі».
  6. Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2007 № 50 «Аб зацвярджэнні пералікаў абсталявання для, устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі».
  7. Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 25.01.2013 №8 «Аб зацвярджэнні санітарных норм і правілаў «Патрабаванні для ўстаноў дашкольнай адукацыі» і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і іх асобных структурных элементаў».
  8. Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 №  283 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі".
  9. Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 26.12.2018 №125 "Аб зацвярджэнні адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі".
  10. Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12.06.2014 №75 «Аб зацвярджэнні пералікаў абсталявання для, устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі».
  11. Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 27 снежня 2012г. №206 «Аб зацвярджэнні санітарных норм і правілаў «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі» і страціўшых сілу некаторых пастаноў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і іх асобных структурных элементаў».
  12. «Спецыфічныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да зместу і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі», зацверджаныя пастановай Саветаў Міністраў ад 07.08.2019 №525.
  13. Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 10 красавіка 2020 г. №37 «Аб змене пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2012 № 217».
  14. «Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19», распрацаваныя Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам адукацыі і Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
згарнуць

Рэкамендацыі настаўніка па адаптацыі першакласнікаў

Рэкамендацыі настаўніка па адаптацыі першакласнікаў

 

  1. Забяспечыць аптымальны працэс фізіялагічнай адаптацыі, г. зн. памятаць, што доўгае напружанне, стома і ператамленне могуць каштаваць здароўя дзіцяці. г. зн.:

забяспечыць своечасовую змену відаў дзейнасці;

не даваць заданні, якія патрабуюць працяглага засяроджвання погляду на адным прадмеце, манатонных рухаў;

адводзіць больш увагі і часу на практычныя дзеянні з прадметамі, працы з нагляднасцю;

выкарыстоўваць зберагальны рэжым, які ўключае ў сябе прагулкі, фізічныя практыкаванні для ўзняцця мышачнага тонусу.

  1. Варта паклапаціцца аб адборы і выкарыстанні на ўроках спецыяльных практыкаванняў, якія дапамагаюць дзецям хутчэй увайсці ў нязвыклы для іх свет школьнага жыцця, асвоіць новую сацыяльную пазіцыю школьніка.
  2. Сістэматычна праводзіць індывідуальную работу з дзецьмі, якія маюць цяжкасці ў адаптацыі.
  3. Забяспечыць дыферэнцыраваны і індывідуальны падыход да дзяцей, якія маюць асаблівасці ў псіхафізічным развіцці і паводзінах (калі такія ёсць у класе): леварукія, сіндром гіперактыўнасці, сарамлівасць, неўрозы і др.
  4. Неабходна памятаць, што працэс адаптацыі дзіцяці шмат у чым залежыць ад становішча ў класе, ад таго, наколькі цікава, камфортна, бяспечна адчувае сябе дзіця падчас урокаў, у сітуацыях узаемадзеяння з настаўнікам і аднакласнікамі.
  5. Выкарыстоўваючы гульнявыя псіхалагічныя методыкі, настаўнік можа стварыць у класе атмасферу добразычлівасці і канструктыўнага ўзаемадзеяння, якая дазваляе дзецям аслабіць унутранае напружанне, пазнаёміцца адзін з адным, пасябраваць.
  6. Уключыць дзяцей, якія займаюць нізкае статутнае становішча ў групе аднагодкаў, у грамадска значную дзейнасць, павялічваючы іх аўтарытэт і самаацэнку.
  7. Дапамагчы дзецям арганізаваць сваю дзейнасць, паўтараючы паслядоўнасць дзеянняў з урока на ўрок.
  8. Заахвочваць дзяцей, якія задаюць пытанні, калі ім нешта незразумела. Станоўча ставіцца да таго, што першакласнікі схільныя спытаць адно і тое ж некалькі разоў.
  9. Арганізаваць асабістыя зносіны з кожным вучнем свайго класа. Будзьце ў курсе іх радасцяў і перажыванняў.

Крыніца: Інтэрнэт-сайт https://konvelishki.schools.by/pages/preemstvennost-doshkolnogo-i-nachalnogo-obrazovanija

 

згарнуць

Кансультацыя " Рухальная актыўнасць, як фактар фарміравання паўнацэннага развіцця дзіцячага арганізма"РАЗВІЦЦЯ ДЗІЦЯЧАГА АРГАНІЗМА.

Дошкольны ўзрост з’яўляецца перыядам найбольш хуткага развіцця будовы і функцый арганізма дзіцяці. Паўнацэнна фізічна развітае дзіця меньш падвержана захворваннем, а, захварэўшы, спраўляецца з ім з меншымі адмоўнымі ўздзеяннямі. Таму стварэнне ўсіх неабходных умоў для умацавання здароўя і правільнага развіцця арганізма дзяцей дашкольнага ўзросту – задача  вельмі важная.   Адным з умоў нармальнага росту і развіцця, павышэння супраціўляльнасць арганізма, з’яўляецца дастатковая рухальная дзейнасць. Іменна рухальная дзейнасць як аснова жыццязабяспячэння дзіцячага арганізма аказвае ўздзеянне на рост і развіццё нярвова-псіхічнага становішча, функцыянальныя магчымасці і працаздольнасць дзіцяці.   Для кожнага ўзроставага перыяду існуе свой аптымальны ўзровень рухальнай дзейнасці, у сувязі з інтэнсіўным абменам рэчываў і  пластычнымі працэсамі роста патрабаванасці ў рухах, дакладна рэгламенціруемы аптымальным рухальным рэжымам ДОУ.    Паняцце “рухальны рэжым” уключае ў сябе працягласць, паўторнаць і размеркаванне ўсіх відаў фізічнай дзейнасць. І, уключае ў сябе ўсе віды арганізаванай і самастойнай дзейнасці, у якіх выступаюць лакаматорныя (звязаныя з перамяшчэннем у прасторы) дзеянні дзяцей.  Улічваючы індывідуальныя асаблівасці рухальнай дзейнасці дзяцей, выбарчыя адносіны да асобных рухаў, паступлення новых дзяцей у дашкольную ўстанову,  аптымізацыі рухальнага рэжыма  ўласціва разнастайнасць, але і адначасова дакладная структурызацыя:

Агульная працягласць рухальнай актыўнасці займае не меньш 60% перыяда няспання;

  • Змест рухальнага рэжыму з’яўляецца рухальнай дзейнасццю, разнастайнай па складу рухаў, фізічным практыкаванням;
  • Пэўная частка рухальнага рэжыма, у якую уваходзяць як фізічныя практыкаванні, спецыяльна падабраныя для фарміравання сістэм і функцый арганізма, так і карэкцыйная работа, якія праходзяць праз індывідуальныя і арганізацыйныя формы работы;
  • Перыяды актыўнасці чаргуюцца са “спакойным” відам дзейнасці;

кожнаму дзіцяці неабходна даць магчымасць рухацца самастойна.

Усе формы арганізацыі фізічнага выхавання ў адзінстве ўяўляюць сумарную нагрузку за дзень, якая павінна адпавядаць індывідуальным магчымасцям дзяцей.    Нагрузка размяркоўваецца на працягу дня з ўлікам часу, найбольш падыходзячага для той ці другой дзейнасці.     Самыя высокія рухальна-фізічныя нагрузкі прыпадаюць на час першай прагулкі (з 10 да 12 гадзін), але ў тыя дні, калі праводзяцца фізкультурныя заняткі, для прагулкі падбіраюцца спакойныя віды дзейнасці.  Патрэбна асцярожна падыходзіць да фізічных нагрузак пасля дзённага сну. У гэты час немэтазгодны арганізаваныя фізічныя практыкаванні. Лепш за ўсё даць дзецям магчымасць рухацца самастойна, стварыўшы для гэтага ўмовы.     Абавязкова ўмераная і мэтанакіраваная рухальная дзейнасць да снедання і перад заняткамі, асабліва калі ён разумовага характара.У выніку спецыяльных даследаваннеў вучоных устаноўлены арыетыровачныя нормы рухальнай дзейнасці дзяцей. Асноўнымі крытэрыямі адзнакі рухальнага рэжыма з’яўляюцца:

  • аб’ём,
  • працягласць,
  • змест,
  • інтэнсіўнасць рухальнай актыўнасці.

         Інтэнсіўнасць рухальнай дзейнасці -  сярэдняя колькасць рухаў у хвіліну – складае прыкладна  38 – 42 у дзяцей трох гадоў, 40 - 48 – чатырох гадоў, 43-54 – пяці гадоў. Гэта значыць, што разавая працяглаць рухаў вельмі малая – у сярэднім ад некалькі секунд да 1,5 мінуты. Дзецям уласціва частая змена рухаў і поз – да 1000 – 1600 разоў у дзень, дзякуючы чаму адбываецца пачарговае напружанне і адпачынак розных груп мышц, пагэтаму дзеці і не замучваюцца. Улічваючы гэту асаблівасць, патрэбна забяспечыць разнастайную дзейнасць дзяцей, ствараць умовы для розных рухаў.

    Можна ўмоўна выдзяліць тры групы дзяцей:

  1. Паводзіны дзяцей сярэдняй рухомасці (плаўныя і спакойныя) рухомасць іх раўнамерна на працягу ўсяго дня. Як правіла, такіх дзяцей прыкладна палавіна ў групе або чуць больш. Пры добрых умовах яны самастойна актыўны. Рухі іх звычайна дастаткова развіты, упэўненыя, мэтанакіраваныя. Іх рухальная актыўнасць самарэгуліруема, не патрабуе аобай увагі дарослых.
  2. Дзяцей большай рухомасці заўсёды можна заўважыць, хоць і яны і складаюць прыкладна чацвёртую частку ад агульнай колькасці. Яны знаходзяць магчымасць рухацца ў любых умовах. З усіх відаў рухаў выбіраюць часцей бег, скачкі; пазбягаюць рухаў, патрабуюць дакладнасці і стрыманасці. Рухі іх хуткія, рэзкія, часта, як здаецца, бясмэтавыя. З-за высокай інтэнсіўнасці яны як бы не паспяваюць унікнуць у сутнасць сваёй дзейнасці, не могуць упраўляць ва ўмеранай ступені сваімі рухамі. Празмерная рухомасць з’яўляецца моцным раздражальнікам для нярвовай сістэмы, пагэтаму гэтыя дзеці адрозніваюцца неўраўновешаннымі паводзінамі. Часцей другіх пападаюць у канфліктныя сітуацыі. Яны з цяжкасццю засынаюць, спяць неспакойна. Дзеці, у якіх рухальная дзейнасць, не мае пэўнай накіраванасці, займае больш 50% часу, адрозніваюцца растарможанасццю, крыклівасццю, нестрыманасццю і нават агрэсіўнасццю. Высокая рухальная актыўнасць хутка ўтамляе іх, не дае магчымасці самастойна пераключацца на спакойныя віды дзейнасці, патрабуючыя увагі.
  3. Дзеці  малой рухомасці ў дзіцячым садзе складаюць прыкладна адну чацвёртую частку. Аб’ём рухальнай актыўнасці ў іх невялікі: ад 2700 да 4500 крокаў у дзень, а індывідуальныя і сезонныя праяўленні рухальнай актыўнасці меньш, чым у дзяцей сярэдняй і асабліва высокай  рухомасці.

Маларухомыя дзеці часта пасіўныя, вялыя, хутка стамляюцца. У адрознінне ад рухомых дзецяй, умеючых знайсці месца для сваіх гульняў, яны стараюцца зысці ў бок, каб нікому не мяшаць, выбіраюць дзейнасць, якая не патрабуе вялікага прастранства і рухаў. Яны не рашаюць уступіць у зносіны з аднагодкамі, часта адмаўляюцца ісці ў дзіцячы сад. У маларухомых дзяцей адзначаецца цэлы рад нявызначаных рухаў. Аздараўленчы, выхаваўчыя і навучальныя задачы рухальнай актыўнасці дзяцей пры аптымізацыі рухальнага рэжыма  здзясняецца ў розных формах: рухомыя гульні, прагулкі, індывідуальная работа з асобнымі дзецьмі і невялікімі групамі, самастойныя заняткі дзяцей рознымі відамі фізічнымі практыкаваннямі і фізкультурнымі святамі. Аснову для паспяховага авалодвання рухальнымі навыкамі дзіця атрымлівае на сістэматычнай навучальнай дзейнасці па фізічнаму выхаванню. Але ўдасканальванне, устойлівасці набытых навыкаў і самастойнае набыццё іх дзецьмі у розных умовах жыцця не могуць здзясняцца толькі шляхам адной адукацыйнай дзейнасці. Каб даць дзецям магчымасць практыкаваць і самастойна прымяняць навыкі ў сваёй дзейнасці, ва ўстаноўленым рэжыме дня выкарыстоўваюцца розныя формы работы.   Акрамя кожнадзённай ранішняй гімнастыкі і пэўнага ліку непасрэднай адукацыйнай дзейнасці па фізічнаму выхаванню ў  нядзелю, на працягу дня абавязкова прадугледжваецца час для разнастайных рухомых гульняў, індывідуальных заняткаў і самастоўнай гульнёвай дзейнасці.   Рухомыя гульні як асноўная рухальная дзейнасць дзяцей дашкольнага ўзросту планіруецца ў розны час дня ў адпаведнасці з рэжымам кожнай  узрастовай групы. Сярод іх і маюць месца і самастойныя рухомыя гульні невялікіх дзіцячых калектываў.Рухомыя гульні і фізічныя практыкаванні на прагулцы з’яўляюцца формай аптымальнага рухальнага рэжыму. На прагулцы працягласць гульняў і практыкаванняў складае 10-12 мінут, калі ў гэты дзень плануецца адукацыйная дзейнасць па фізічнаму выхаванню, 30-40 мінут у астатнія дні. Гэта форма работы адкрывае шырокія магчымасці для фізічнага ўдасканальвання дзяцей, умацоўвае іх здароўя і закальванне. Важна, каб у іх распаражэнні быў гульнёвы матэрыял, фізкультурныя  дапаможнікі і інвентар, стымулюючыя рухальную актыўнасць.   Рухальная асяроддзе павінна быць запоўнена розным абсталяваннем і спартыўным інвентаром, які садзейнічае гульне.  Пажадана арганізаваць прастору такім шляхам, каб з’явілася магчымасць для многаварыянтных гульняў.  На ўчастак неабходна выносіць цацкі і дробныя фізкультурныя дапаможнікі (палкі,абручы, мячы, скакалкі).   Такім шляхам, разнастайныя рухомыя гульні садзейнічаюць усебаковаму развіццю дзяцей, садзейнічаюць аздараўленню арганізма, узбагачаюць жыццё дзяцей новым зместам, выхоўваюць іх пачуцці, паводзіны, арыентыроўку ў прасторы, самастойнасць і творчую ініцыятыву. Індывідуальную работа з дзецьмі па фізічнаму выхаванню неабходна будаваць на аснове ведаў узроставых  і дасканальна вывучаць індывідуальныя асаблівасці дзяцей. Яна планіруецца  на працягу ўсяго дня ў часы гульняў, прагулак, яна павінна быць арганічнай часткай агульнага педагагічнага працэсу. У працэсе індывідуальных зносін з выхавацелем ва зручным для дзіцяці тэмпе, ён свядома ўспрымае заданні і абапіраецца на ўказаныя яму арыенціры, выконвае яго. У гэтых выпадках індывідуальнае навучанне не толькі садзейнічаюць асваенню дадзенага рухальнага дзеяння, але і развівае дзіця, актывізіруе яго мысліцельную дзейнасць.  Фізкультхвілінкі  праводзяцца ў працэсе адукацыйнай дзейнасці. Значэнне фізкультхвілінкі заключаецца ў змене характара дзейнасці і позы дзіцяці шляхам рухальнай актыўнасці, знімаючай стамленне, абнаўляе эмацыянальна-станоўчае становішча псіхікі.   Не менш важнае значэнне мае самастойная рухальная актыўнасць  на працягу  дня. Займаючыся самастойна, дзіця засяроджвае ўвагу на дзеяннях, вядучых да дасягнення яго мэты. Уся указаная разнастайнасць самастойнай дзейнасці дзяцей   прадугледж-ваецца ў плане выхавальніка.  Ад яго залежыць стварэнне спакойнай абстаноўкі, падтрымліванне жыццярадаснага настрою дзяцей.  Ад педагагічнага майстэрства  выхавальніка, узаемаадносін з дзецьмі залежыць спакойны і жыццярадасны настрой ў групе, актыўнасць і мэтанакіраванасць рухальнай дзейнасці дзяцей, жаданне чамусьці навучыцца, падзяліцца з педагогам сваімі радасцямі і засмучэннямі.   Жыццё дзяцей на працягу дня павінна праходзіць у рамках аптымальнага рухальнага рэжыма . Задача выхавальніка заключаецца ў тым, каб  дзеці кожнадзённа змаглі чамусьці навучыцца новаму, удасканальвалі ужо знаёмае, узбагачалі свае веды і пачуцці, а, адыходзячы дахаты, мелі цікавую перспектыву на заўтра – пагуляць у абяцаную цікавую гульню. Такое  цікавае  паўнацэннае жыццё можа стварыць кожны выхавальнік.

Крыніца:  https://gudevsad.schools.by/

згарнуць

Кансультацыя «Выкарыстанне дзіцячага фальклору ў развіцці маўлення»

           Народная творчасць. Цяжка знайсцi больш каштоўны матэрыял для развiцця  маўлення дзяцей, чым беларускiя казкi, песнi, гульнi. Дзякуючы iм дзецi пачынаюць разумець прыгажосць беларускай мовы, незвычайны каларыт беларускiх народных песень, хараство карагода. Цяжка тут аддаць перавагу якому-небудзь вiду народнай творчасцi. Важны яны ўсе. У час работы з дзецьмi варта шырэй выкарыстоўваць сродкi вуснай народнай творчасцi: калыханкi, казкi, легенды, паданнi, прыказкi, прымаўкi, загадкi, песнi, танцы, гульнi. Узбагачэнне маўлення дашкольнiкаў на аснове твораў белару­скага фальклору.

Дзяцiнства - найбольш спрыяльны перыяд у сэнсе авалодання асобнымi элементамi нацыянальнай культуры. Таму дзяцей трэба знаёмiць з такiмi народнымi гульнямi, песнямi, казкамi, якiя  iм зразумелыя, цiкавыя, адпавядаюць нашым сёняшнiм эстэтычным патрабаванням. Гэта палажэнне ўлiчваецца пры адборы фальклорнага матэрыялу для выхавання дзяцей. Толькi пры такiх умовах народная творчасць можа арганiчна, а не штучна ўвайсцi ў iх жыццё.

У розных формах арганiзацыi дзiцячай дзейнасцi педагог рас­крывае дзецям своеасаблiвасць i непаўторнасць твораў народнай творчасцi. На занятках па развiццi маўлення неабходна адраджаць выкарыстанне твораў вуснай народнай творчасцi (казак, загадак, забаулянак, песенек, гульняў) у сям'i, бо для кожнага дзiцячага ўзросту народ распрацаваў свае мастацкiя жанры.

Першымi творамі, якiя развiваюць слых дзя­цей, з'яўляюцца калыханкi. Цэлая гама пачуццяў – захаплення, пяшчоты, задавальнення – перапаўняе гэтыя творы. Эмоцыi радасцi, даверу, перакананасцi ў станоўчым закладзены ў самой iх пабудове. Вершаваныя жанры фальклору ўяўляюць сабой яскрава расфарбаваныя славесныя карцiнкi, якiя састаўляюць свет штодзённых уяўленняў дзiцяцi. Матчына «песня неўмiручай любвi да дзiцяцi» дапамагае заспакоiць малога незвычайнай меладычнасцю i павольным, размерным рытмам мовы. Пяшчотнае выкананне дарослым калыханкi спрыяе ўстанаўленню памiж iм i дзiцём шчырых узаемаадносiн, паступова вядзе немаўля да ўспрымання чалавечага голасу як сiгналу зносiн. Узмацненню эмацыянальнага кантакту памiж дарослым i дзiцём спрыяюць моўныя асаблiвасцi калыханкi – гукавая сiметрыя, паўторы. Напоўненая пяшчотай i лiрызмам калыханка з'яўляецца першай прыступкай, па якой пачынаецца ўзыходжанне дзiцяцi да мастацтва слова, выхавання паэтычнага слыху. Разам з тым калыханкi – гэта сваеасаблiвая народная псiхатэрапiя. Iх мяккае гучанне зпаспакойвае дзiця, улагоджвае iзакалыхвае Яго. Знаёмства дашкольнiкащ з калыханкамi дапамагае ў далейшым наладжваць гульнi з лялькамi, дзе дзiця самастойна выконвае пяшчотную песеньку.

Побач з калыханкамi выкарыстоуваюцца за6аўлянкi.  Мастацкi вобраз у забаўлянках ствараецца цiкавымi гукаперайманнямi, канкрэтнымi эпiцетамi, памяншальна-ласкальнымi суфiксамi. З задавальненнем малое дзiця выконвае рухi ў адпаведнасцi з пэўнымi словамi. Большасць забаўлянак - гэта гульня дарослых з паль­чыкамi дзiцяцi (каб умацаваць кicцi рук), з ножкамi (каб яны былi больш пругкiмi. каб папярэдзiць няправiльнае развiццё ступнi), з жы­воцiкам (каб мацаваўся прэс i лепш працаваў cтpaўнік). Найбольш вя­домыя забаўлянкi: «Сарока, варона...», «Кую, кую ножку...», «/дзе каза рагатая...». Пры расказваннi забаўлянак малыя iмiтуюць дзеяннi адпаведнымi рухамi: плясканнем далонеў, стуканнем пальчыка па ножцызгiнаннем  i разгiнаннем пальчыкаў, ваджэннем пальчыкам па ладожцы. Некаторыя забаўлянкi, песенькi, вершы маюць дыялагiчную пабудову. Пры чытаннi такiх забаўлянак перад вачыма дзiцяцi разгортваецца невялiкае тэатралiзаванае дзейства, у якiх малыя разам з дарослым могуць прымаць удзел, выконваючы асобныя рухi, якiя iм паказаў  дарослы. (“Лады-ладкi», «Мышка, мышка, дзе была?» i iнш.).

Важнае месца ў развiццi маўлення займае беларуская народная гульня. Удзел дашкольнiкаў у тэатральна-гульнёвай дзейнасцi садзейнiчае развiццю  мастацкiх здольнасцей дзяцей, дае магчымасць иногiм з iх самасцвердзiцца, перажыць пачуццё самакаштоўнасцi. Аснаўная задача выхавацеля – стварыць мастацкае асяроддзе, якое развiвае, стымулюе мастацка-мащленчую дзейнасць, праяўленне творчасць у iх, што садзейнiчае ўзнiканню асноў мастацкага густу. Педагог павiнен падтрымлiваць i ўзмацняць цiкавасць дзяцей да выканаўчай мастацкай дзейнасцi – чытання на памяць вершащ, пераказу казак, апавяданняў, тэатралiзаванню беларускiх народных гульняў, пастановах тэатру па водле беларускiх народных казак. Такiм чынам выхавацель садзейнiчае практычнаму авалодванню дзецьмi мастацка-маўленчай дзейнасцю. Малыя вучацца эмацыянальна, лагiчна пераказваць, чытаць на памяць вершы, лiчылкi, знаходзяць сродкi iнтанацыйнай выразнасцi пры перадачы паэтычных вобразаў, кiраваць сваiм голасам, выказваць уласныя адносiны да iх.

Для таго каб беларускi фальклор увайшаў у жыццё нашых выхаванцаў i стаў неабходным у развiццi маўлення кожнага дзiцяцi, неабходна ў кожнай групе абсталяваць куток «Мая радзiма ­Беларусь», “Я – беларус”, у якiм педагог мажа размясцiць:

- рукапicны альбом з песенькамi, забаўлянкамi, загадкамi, падабранымi да ix малюнкамi;

- дыдактычныя гульнi «Скадзi ўзор», “Упрыгожым адзенне», “Назавi па-беларуску”, «Назавi казку», «Складзi змест казкi», «Жыхары беларускiх лясоў»;

- беларускую дзiцячую лiтаратуру;

- атрыбуты да беларускiх рухомых гульняў;

- паштоўкi (“Наш горад», «Наша кpaiнa»;

- макет карты Беларусi;

- альбомы 3 фатаграфiямi беларускай прыроды;

- альбомы з малюнкамi жывёл i раслiн Беларусi;

- лялькi ў беларускiм народным адзеннi;

- аўдыязапicы музычных твораў беларускага фальклору i iнш.

Беларускi фальклор можна разглядаць як умову развіцця маўлення дзяцей. I  ён будзе адыгрываць большую ролю тады, выхавацель ажыццяўляе педагагічнае кіраўніцтва паступова, выкарыстоўваючы выразныя сродкі беларускага народнага фальклору, стварае эмацыянальна-станоўчыя абставіны, не разбурае ініцыятыву і свабоду выбара дзіцяці.

Лiтаратура:

  1. Анцыпіровіч, В.М. Фарміраванне музычнай культуры дашкольнікаў сродкамі беларускага фальклору/ В.М. Анцыпіровіч. - Мн.: «Зорны верасень», 2007 – 60с.
  2. Пралыгіна, Н.В. Фармiраванне нацыянальнай самасвядомасцi ў дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамi вуснай народнай творчасцi / скл. Н.В.Пралыгiна. Мазыр. 2010.

 

Загадчык                              І.Л.Сенькевіч

згарнуць

Кансультацыя "Далучэнне дашкольнікаў да жывога слова фальклору"

 Мастацка-маўленчая дзейнасць - асноватворная дзейнасць ў працэсе выхавання ў дзяцей любасці да роднай мовы, фарміравання ў іх чуйнасці да выразна-выяўленчых моўных сродкаў, развіцця адпаведнай моўнай здольнасці. Паўнацэннае маўленчае развіццѐ дзіцяці без апоры на жывое слова народа немагчыма. Развіццѐ ў дзяцей дашкольнага ўзросту чуцця да ўспрымання вобразнага ладу фальклорных твораў фарміруе іх уменне выкарыстоўваць выразна-выяўленчыя сродкі ў сваім маўленні з першых гадоў жыцця. Выхаванне ў дашкольнікаў успрымання твораў фальклору спрыяе авалодванню выхаванцамі вобразнасцю звязнага маўлення.

      Мова твораў фальклору - гэта і змест, і сродак выхавання і навучання дзіцяці роднай мове, яе выразнасці. Моўны матэрыял для развіцця выразнасці беларускага маўлення павінен вызначацца пэўным багаццем як з лінгвістычнага, так і з педагагічнага пункту гледжання. Найлепшым яго узорам з'яўляюцца творы вуснай народнай творчасці, якія выступаюць не толькі як універсальная педагагічная сістэма навучання дашкольнікаў выразнасці маўлення, але і найбольш даступная для дзіцяці форма духоўнасці, праз якую яно дачыняецца да мастацкіх вытокаў беларускай мовы.

        Крыніцай фарміравання мастацка-маўленчай здольнасці з'яўляюцца творы беларускага і рускага фальклору, эмацыянальна-вобразныя зносіны, арганізаваныя на аснове параўнання фальклорных твораў. Засваенню дзецьмі на ўзроўні чуцця выразнага багацця беларускай мовы спрыяе наяўнасць блізкароднасных паралелей фальклорных твораў рускага і беларускага народаў. Супастаўленне сюжэтаў блізкароднасных твораў дапамагае звярнуць увагу дзіцяці на адметнасць мастацкіх сродкаў кожнага з іх, параўнаць вобразныя словы і трапныя выразы ў паралельных мастацкіх тэкстах.

       Педагогі дашкольнай установы з'яўляюцца для дзіцяці праваднікамі ў цудоўны свет фальклору. У сувязі з гэтым ім пажадана добра ведаць творы вусна-паэтычнай творчасці для дзяцей, у кожнай узроставай групе дашкольнай установы неабходна стварыць цэнтры маўленчай актыўнасці, у якія ўваходзяць кніжныя куткі, дзе выстаўлены для дзяцей лепшыя ўзоры вусна-паэтычнай творчасці двух братніх народаў. Разам з тым каб данесці да дзіцяці жывое і гаваркое народнае слова, маўленне педагога павінна вызначацца такімі камунікатыўнымі якасцямі, як правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, выразнасць, багацце (разнастайнасць), слушнасць.

         Паколькі важнай задачай у фарміраванні выразнасці беларускага маўлення выступае адпрацоўка навыкаў і ўменняў слухаць і разумець беларускае маўленне, заўважаць тыя асаблівасці, што надаюць яму выразнасць і вобразнасць, асноўным сродкам першапачатковага азнаямлення дзяцей з багаццем беларускай мовы з'яўляюцца эстэтычна-вобразныя зносіны падчас азнаямлення з творамі слоўнага мастацтва. У працэсе гэтых зносін дзеці авалодваюць уменнем выразна і вобразна размаўляць па-беларуску. Эстэтычна-вобразныя зносіны паводле зместу вусна- паэтычных твораў уплываюць на культуру маўлення як прамоўцы, так і слухача. Наладжванне беларускамоўных эмацыянальна-вобразных зносін дашкольнікаў з выкарыстаннем фальклорных твораў у час іх назіранняў за з'явамі прыроды і навакольнага асяроддзя, у працэсе беларускіх народных гульняў, мастайка-маўленчай дзейнасці дае магчымасць стварыць жывую свабодную атмасферу, якая спрыяе не толькі развіццю мастацкага ўспрымання навакольнага свету, але і фарміраванню на яго аснове вобразнасці беларускага маўлення.

         Кожны мастацкі твор, з якім знаѐмяцца дашкольнікі, вызначасцца сваѐй мастацкай мовай, сваімі выразна- выяўленчымі сродкамі. Змест тэхналогіі фарміравання выразнасці беларускага маўлення дзяцей ва ўмовах блізкароднаснага руска-беларускага двухмоўя прадугледжвае:

         усведамленне дашкольнікамі элементарных уяўленняў аб асаблівасцях жанраў фальклору, прызначэнні кожнага жанру і яго мастацкіх сродках;

       адметнасці выразна-выяўленчай сістэмы кожнага з жанраў фальклору;

        удасканаленне ўмення дзяцей вызначаць жанравыя прыкметы і асаблівасці фальклорных твораў;

        падвядзенне дзяцей дашкольнага ўзросту да правядзсння паралеляў паміж творамі рускага і беларускага фальклору, вызначэння іх агульных уласцівасцей і адметных нацыянальных асаблівасцей;

        авалодванне выхаванцамі пэўнымі ўяўленнямі аб асноўных спосабах дасягнення выразнасці і вобразнасці рэпрадуктыўнага маўлення ў сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя;развіццё ўмення дакладна і слушна выкарыстоўваць розныя сродкі мастацкай выразнасці пры пераказе твораў беларускага фальклору, у час гульняў-драматызацый на аснове казачнай творчасці, народных гульняў- драматызацый;

       спрыянне развіццю ўмення адэкватнага выкарыстання сродкаў маўленчай выразнасці ў розных формах эстэтычна-вобразных зносін.

       Тэхналагічная схема сістэмы мастацка-маўленчай работы ва ўстанове дашкольнай адукацыі ўключае: мастацтвазнаўчы, функцыянальны і нацыянальна-культурны напрамкі.

      Мастацвазнаўчы напрамак уключае ўспрыманне мастацкага твора, засваенне дзецьмі элементарных уяўленняў аб жанрах фальклору, іх прызначэнні і мастацкіх сродках выразнасці. Засваенне вобразных слоў і выразаў.

      Функцыянальны напрамак скіраваны на паглыбленне уяўленняў дзяцей аб мастацкіх сродках розных фальклорных жанраў і фарміраванне ў выхаванцаў пэўных уяўленняў аб асноўных спосабах дасягнення выразнасці рэпрадуктыўнага маўлення, наладжванне эмацыянальна-вобразных зносін па творах беларускага фальклору.

        Нацыянальна-культурны напрамак уключае пытанні фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, засваенне дзецьмі адметных асаблівасцей вусна- паэтычнай творчасці рускага і беларускага народаў (параўнанне мастацкіх выразна-выяўленчых сродкаў у творах фальклору рускага і беларускага народаў).

        Фарміраванне выразнасці беларускага маўлення ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму адбываецца паэтапна. Навучанне на кожным наступным этапе ажыццяўляецца на фоне далейшага развіцця і ўдасканалѐння мастацка-маўленчых навыкаў дзяцей, набытых на папярэдніх этапах. Першы этап навучання ўключае эстэтычна-вобразныя зносіны на аснове твораў беларускага фальклору. Асноўная ўвага ў працэсе іх правядзення звяртаецца на авалодванне старэйшымі дашкольнікамі пэўным мінімумам уяўленняў аб розных жанрах фальклору, сродках іх мастацкай выразнасці. Пры правядзенні эстэтычна-вобразных зносін деці спачатку знаѐмяцца з пэўным фальклорным творам, а потым выконваюць гульнявыя творчыя практыкаванні і заданні па яго змесце. Іх увага накіроўваецца на ўспрыманне выразна-выяўленчых сродкаў розных фальклорных жанраў і засваенне элементарных ведаў аб іх асаблівасцях, што спрыяе найбольш глыбокаму літаратурна-пазнавальнаму развіццю старэйшых дашкольнікаў. Галоўнае тут – даць магчымасць дзіцяці адчуць прыгажосць мастацкага слова і вобраза, які ствараецца пад яго ўплывам. Увага дашкольнікаў звяртаецца як на змест і асаблівасці розных фальклорных жанраў, так і на асэнсаванае засваенне дашкольнікамі ведаў аб мастацтве слова наогул. Каб дзеці маглі лепей усвядоміць выразна-выяўленчыя сродкі фальклорных твораў, іх увазе прапаноўваюцца тыя жанры, у якіх гэтыя сродкі сустракаюцца часцей за астатнія. Так, знаѐмства з мастацкім гукапісам адбываецца з дапамогай такіх жанраў, як песенькі, забаўлянкі, лічылкі. Са стылістычнымі сродкамі выразнасці дзеці знаѐмяцца ў час работы з прыказкамі, загадкамі, жартоўнымі, лірычнымі песнямі, гульнямі, казкамі, апавяданнямі, паданнямі.

        Зразумела, што сцэнарыі актывізуючых зносін на першым этане навучання, якія знаѐмяць дзяцей з рознымі жанрамі, маюць сваю спецыфіку, але асноўныя іх часткі не змяняюцца:

1)расказванне твора;

2) знаѐмства з лексічнымі выразнымі сродкамі;

3) знаѐмства з кампазіцыйнымі выразнымі сродкамі;

4) знаѐмства з інтанацыйнымі выразнымі сродкамі.

       Авалодванне вусным маўленнем прадугледжвае знаемства дзяцей са стылістычнымі сродкамі выразнасці. Каб дашколыіікі маглі іх хутчэй заўважыць у мастацкім творы, ім прапаноўваюцца заданні:

- назаві словы, якія робяць мастацкі твор прыгожым;

- назаві словы. якія сустракаюцца толькі ў казцы;

- знайдзі ў казцы прыказкі, трапныя выразы, прыгожыя параўнанні;

- падбяры прыгожыя словы да той ці іншай рэчы, з'явы, казачнага вобразу;

- знайдзі, якога прыгожага слова не хапае;

- знайдзі словы, якія надаюць твору пяшчотнасць, замілаванасць;

- знайдзі прыгожае параўнанне;

- знайлзі незвычайнае параўнанне.

       Значная ўвага надаецца практыкаванням па ўспрыманні і ўсведамленні сэнсавага складу слова. Пры іх правядзенні абавязкова ўлічваецца, што вырашэнне гэтай задачы залежыць ад жыццѐвага вопыту дзіцяці, ад запасу яго ўяўленняў, ад вобразнай памяці і эмацыянальнай ацэнкі.

       У працэсе работы змастацкім тэкстам дзецям даецца заданне знайсці ў творы словы, падобныя(супрацьлеглыя) па значэнні. Для гэтага праводзіцца гульня "Якія словы выпачулі". Калі ў творах сустракаюцца трапныя выразы, то ў дашкольнікаў нетолькі пытаюцца, як яны іх разумеюць, але і прапаноўваюць растлумачыць іх сэнс словамі, падобнымі па значэнні {гульня "Як сказаць інакш"). Некаторыя заданні накіроўваюцца на тое, каб расказаць пра казачную рэч, з'яву, персанажсловамі, падобнымі па значэнні (гульня "Хто раскажа інакш"). Цікаўнасць вызывае ў дзяцей практыкаванне, дзе неабходна падабраць і ўставіць у тэкстслова, якое найбольш падыходзіць па сэнсе (варыянты слоў аднаго сінанімічнага раду прапаноўваюцца педагогам) - гульня "Падбяры найбольш прыдатнае слова". Такая работа праводзіцца як с празаічным, так і з вершаваным(паэтычным) тэкстам, дзе рыфма падказвае дзецям найбольш прыдатнае словаз пэўнага сінанімічнага раду, падкрэслівае значнасць яго выбару для прыгожай гукавой афарбоўкі верша.

      Кампазіцыйныя сродкі выразнасці казачнай творчасці дзеці спасцігаюць на прыкладзе кампазіцыйнай пабудовы казак пра жывѐл. Для гэтага ім даюцца такія заданні, як "Пачні казку", "Вызначы казачны канчатак", "Знайдзі ў казцы паўторы", "Колькі разоў паўтараецца ў казцы дзеянне?", "Колькі разоў сустракаецца герой з рознымі казачнымі персанажамі?", "Ці ѐсць у казцы прыказкі, прымаўкі, песенькі, заклічкі?". Сюды ж уваходзяць гульнявыя практыкаванні па вызначэнні рыфмаванай пабудовы вершаванага твора. Дзеці практыкуюцца ў вызначэнні аднолькавых "хвосцікаў" (канчаткаў слоў), падбіраюць словы, падобныя па гучанні, знаходзяць неабходную рыфму.

        У змест сцэнарыяў актывізуючых зносін на першым этапе навучання ўключаецца "Тэатральная хвілінка", якая садзейнічае засваенню выразнага вымаўлення гукаў і гукаперайманняў, адпрацоўцы інтанацыйнай выразнасці маўлення. Маўленчым матэрыялам для гэтай работы служаць творы малых фальклорных жанраў, якія ў большай ступені насычаны мастацкімі сродкамі выразнасці. Значнасць такіх практыкаванняў заключаецца ў наступным:

- па-першае, невялікія па памеры творы дазваляюць пры мінімуме часу сканцэнтраваць максімум увагі на пэўных выразных сродках маўлення;

- па-другое, выкарыстанне гэтых твораў пашырае лексіку выхаванцаў, актывізуе слоўнікавы запас, знаѐміць з лексічнымі выразнымі сродкамі, дапамагае авалодаць граматычным ладам беларускай мовы, яе інтанацыйнымі адценнямі;

- па-трэцяе, знаѐмства з прыказкамі і прымаўкамі, трапнымі выразамі набліжае дзіця да духоўных вытокаў беларускага маўлення, яго вобразнасці;

- па-чацвѐртае, большасць твораў маюць вершаваную форму, таму што менавіта вершаваны матэрыял успрымаецца дзецьмі з вялікім задавальненнем і дазваляе з найбольшай карысцю звярнуць увагу дзіцяці на выразнасць маўлення.

     Інтанацыйныя якасці голасу адпрацоўваюцца з дапамогай мастацкіх твораў, якія маюць розны тон гучання. Дзеці знаѐмяцца з пяшчотным,замілаваным тонам калыханак, радасным — заклічак, загадак, забаўлянак, жартоўных песень. Пасля праслухоўвання педагог пытаецца: "Як гучыць твор?" Разам з тым што дзеці вызначаюць асноўны тон гучання кожнага разглядаемага фальклорнага твора, іх знаѐмяць з яго зменлівасцю (нават напрацягу выканання аднаго твора). Так як асноўны тон гучання падкрэслівае сілу і вышыню голасу, яго выразнасць, то пасля азнаямлення з пэўнымі фальклорнымі жанрамі (калыханкі, забаўлянкі, заклічкі, песенькі) і завучвання іх на памяць, дашкольнікам раяць расказаць іх з той гучнасцю, якая адпавядае іх прызначэнню. Тэмп маўлення ў дзяцей можна адпрацоўваць з дапамогай лічылак, хуткагаворак , казак. Пры гэтым таксама пажадана падкрэсліваць, што мяняць тэмп у маўленні можна ў залежнасці ад зместу апавядання ці выказвання і яго прызначэння. У калыханках тэмп маўлення павольны, у скорагаворках і лічылках -хуткі, у казках, апавяданнях, паданнях тэмп маўлення мяняецца ад змены сітуацыі.

       Знаѐмства выхаванцаў з тэмбрам маўлення адбываецца на матэрыяле беларускіх народных казак і апавяданняў. Пасля іх расказвання дзецям прапаноўваюцца заданні: "Адгадай, хто гаворыць", "Хто жыве ў рукавічцы","Які казачны герой да цябе звярнуўся?", "Казачныя загадкі".   Даюцца заданні па змяненні тэмбру маўлення і ў час выканання іншых фальклорных жанраў. 3 гэтай мэтай праводзіцца практыкаванне "Раскажы твор ад імя...".

      Спачатку з кожным жанрам фальклору дашкольнікаў знаѐмяць паасобку. Так, з дапамогай народных песень дзеці спасцігаюць багатую гукавую афарбоўку твора, прыгожыя гукаперайманні. Знаѐмства выхаванцаў з загадкамі ўключае заданні па вызначэнні іх стылістычных сродкаў выразнасці. Гэта дасягаецца з дапамогай наступных пытанняў:

- Якія прыкметы (якасці, уласцівасці, дзеянні) рэчы ці з'явы падказваюць нам адгадку?

- Якімі прыгожымі словамі апісваецца прадмет у загадцы?

- Як бы вы апісалі яе?

- Ці ѐсць параўнанне ў загадцы?

- Назавіце параўноўваемыя рэчы. 3 чым бы вы параўналі рэч, пра якую гаворыцца ў загадцы? Чаму?

     Пры азнаямленні з забаўлянкамі дзеці вызначаюць асноўны тон іх гучання, памяншальна-ласкальныя суфіксы, эпітэты. 3 гэтай мэтай ім прапаноўваюць скласці ланцужок прыгожых слоў, слоўнае маляванне пэўнага персанажа. Даюцца заданні і на ўсведамленне дзецьмі гукарытмічнай пабудовы забаўлянкі: "Даскажы слова, каб гучала прыгожа", "Памяняй слова, каб гучала прыгожа".

       У працэсе работы з жартоўнымі песнямі дашкольнікі вызначаюць асноўны тон іх гучання, выконваюць заданні па вызначэнні іх стылістычных сродкаў выразнасці ("Знайдзіце перабольшванні ці памяншэнні ў змесце твора").

       Знаѐмства з прыказкамі суправаджаецца вызначэннем прыгожых параўнанняў - "Знайдзі прыгожае параўнанне", эпітэтаў - "Ланцужок прыгожых слоў", сінонімаў - "Знайдзі падобныя словы, якімі расказваецца пра рэч ці з'яву", антонімаў -"Знайдзі словы наадварот". На матэрыяле прыказак увагу дзяцей звяртаюць і на сінтаксічныя сродкі мастацкай выразнасці. Для гэтага выхаванцам прапаноўваецца памяняць месцамі словыў прыказках, сказаць прыказку з пытальнай, клічнай, апавядальнай інтанацыяй.

      Дыялог, як ніякі іншы від дзейнасці, вельмі блізкі да натуральных зносін. Не завучванне рэплік на памяць, а толькі разуменне іх зместу і запамінанне пэўнай паслядоўнасці патрабавалася нам ад дашкольнікаў. (На памяць дзеці запамінаюць толькі вершаваныя дыялогі.) Вельмі важна, каб у навучанні дыялагічнаму маўленню была пэўная паслядоўнасць, якая складаецца з наступнага чаргавання работы: слуханне і разуменне дыялагічнага ўзору, узнаўленне дыялогу па памяці шляхам імітацыі, мадыфікацыі ўнутры сітуацыі, свабоднае дыялагічнае маўленне на беларускай мове. У нашым выпадку дыялогі складаюцца на аснове праслуханых казак здапамогай ілюстрацый да іх, якія тут выконваюць асноўную ролю. Спачатку дзеці разглядаюць разам з педагогам ілюстрацыю да пэўнай казкі, а потым "ажыўляюць", пераўвасобіўшыся ў яе персанажаў. Безумоўна, зацікавіўшыся зместам выказвання, на пачатковым этапе выхаванцы імкнуцца выразіць думку з выкарыстаннем рускіх моўных сродкаў. Станоўчае ўздзеянне аказвае ўвядзенне ў гульню-дыялог любімага казачнага героя. Ён мае магчымасць у любы час уключыцца ў дыялог і выправіць памылку дзяцей. Гэты персанаж разумее толькі беларускую мову і ўступае ў зносіны з дзецьмі толькі на ѐй. Для адпрацоўкі навыкаў звязнага рэпрадуктыўнага маўлення дашкольнікам прапаноўваецца прыгожа пераказаць твор. Часта гэтае заданне прадугледжвае варыянты: пераказ у скарочанай форме, пераказ часткі твора, пераказ таго, што больш спадабалася ці больш уразіла, пераказ ад імя аднаго з казачных герояў, пераказ па ўяўляемых ілюстрацыях. Падчас пераказаў звяртаецца ўвага на выкарыстанне дзецьмі ва ўласным маўленні трапных выразаў і вобразных слоў з мастацкага тэксту, складаных і простых. Названае заданне дапамагае дашкольнікам запомніць рэплікі герояў. Замацоўваючы іх у памяці, дзеці тым самым актывізуюць лексіку, што палягчае яе актыўнае засваенне. Разам з тым яны адпрацоўваюць правільнае вымаўленне і засваенне граматычных мадэляў беларускай мовы.

      Акрэсленыя задачы здзяйсняюцца ў тэатральна-гульнявой дзейнасці. У працэсе тэатральна-гульнявой дзейнасці дзецям даюцца заданні, якія пабуджаюць іх да самастойнага пошуку спосабаў выражэння сваіх адносін да падзей і з'яў, што апісаны ў фальклорных творах. Асноўнай формай работы на развіцці выразнага маўлення ў працэсе тэатральна-гульнявой дзейнасці з'яўляецца гульня-драматызацыя, якая разам з гульнявой матывацыяй вызначаецца і сваѐй камунікатыўнай накіраванасцю. Менавіта ў такой гульні з рэпрадуктыўным маўленнем (запазычанне моўных узораў літаратурнага тэксту) спалучаецца прадуктыўнае.

         У якасці літаратурнага матэрыялу для гульні-драматызацыі бяруцца беларускія народныя казкі пра жывѐл, якія лічацца сапраўднымі жамчужынамі ўсходнеславянскага казачнага эпасу. Па-першае, яны вызначаюцца невялікім аб'ѐмам і тыповымі казачнымі формуламі, па-другое, іх мова вельмі простая і дакладная. Самыя звычайныя, напершы погляд, словы ў тэксце казак набываюць выразнасць, трапнасць і прыгажосць. Па-трэцяе, гэтыя казкі маюць шматлікія паралелі ва ўсходнеславянскім фальклоры. Неабходна адзначыць, што падобныя сюжэты і вобразы вуснай народнай творчасці рускага і беларускага народаў не прывялі да іх змешвання, а,наадварот, выявілі адметнасць і своеасаблівасць нацыянальнай мовы, яе выразнасць і вобразнасць. Дакладнае веданне дзецьмі сюжэта казак, што вызначаюцца сваімі блізкароднаснымі паралелямі, дазваляе звярнуць большую іх увагу на нацыянальныя асаблівасці беларускай мовы.

 

Крыніца:

     Дубініна, Д.М. Выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай мастацкай літаратуры і фальклору: дапам. для педагогаў устаноў дашк. адукацыі / Д.М.Дубініна. – Мінск: Новое знание, 2016. – 208 с

згарнуць

Кансультацыя "Назіранне, як вядучы метад азнаямлення дзяцей дашкольнага ўзросту з прыродай"

Назіранне - мэтанакіраванае планамернае ўспрыманне прадметаў і з'яў навакольнага свету. Гэта складаная пазнавальная дзейнасць, у ёй удзельнічаюць ўспрыманне, мысленне і гаворка, патрабуецца ўстойлівая ўвага. Арганізуючы назіранне ў прыродзе, выхавальнік вырашае ў комплексе шэраг задач:

- фарміруе ў дзяцей веды аб прыродзе,

- вучыць назіраць,

- развівае назіральнасць,

- выхоўвае эстэтычна.

       Метад назірання ў азнаямленні дзяцей з прыродай з'яўляецца асноўным. Неабходнасць і значэнне яго выкарыстання звязаны перш за ўсё з характарам ведаў, даступных дзецям дашкольнага ўзросту. Асноўны запас назапашаных дзіцем у дашкольным узросце ведаў - гэта прадстаўленні, г.зн. вобразы ўспрынятых ім раней аб'ектаў, з'яў. Чым больш канкрэтна, ярчэй уяўленне, тым лягчэй дзіцяці выкарыстоўваць яго ў практычнай і пазнавальнай дзейнасці. А для гэтага неабходныя частыя непасрэдныя сустрэчы з прыродай, назіранні за яе аб'ектамі.

      Назіранні арганізуюцца выхавальнікам пры азнаямленні дзяцей з раслінамі і жывёламі, надвор'ем, працай дарослых у прыродзе, яны праводзяцца на занятках і экскурсіях, на прагулках, у кутку прыроды і т. д. Гэта спрыяе разумоваму развіццю дзяцей і фарміраванню ў іх правільных уяўленняў пра жывую і нежывую прыроду. Пры гэтым неабходна выкарыстоўваць розныя аналізатары дзяцей. Назіранне - гэта ўменне глядзець на з'явы навакольнага свету, выдзяляць у іх істотнае, асноўнае, заўважаць змяненні, якія адбываюцца, ўсталёўваць іх прычыны, рабіць высновы. Назіранням дзяцей варта вучыць з ранняга ўзросту, развіваючы яго назіральнасць, уменне засяроджвацца на аб’екце, заўважаць галоўнае, разважаць над убачаным, выказваць думкі словам.

   

Падрыхтоўка да назірання.

         Перш за ўсё выхавальнік вызначае МЕСЦА назірання ў сістэме работы па азнаямленню з прыродай, ЗАДАЧЫ, якія з найбольшай паўнатой могуць быць вырашаны з дапамогай гэтага віду дзейнасці. Затым выбірае АБ'ЕКТ для назірання, які павінен быць для дзяцей цікавым і ў той жа час даступным для ўспрымання. Неабходна прадумаць і арганізацыю ДЗЯЦЕЙ: як размясціць іх, каб аб'ект добра быў бачны ўсім.

 

Агульныя патрабаванні  да арганізацыі назірання.

       Мэта і задачы павінны быць пастаўлены выразна і канкрэтна. Ва ўсіх выпадках задачы павінны мець пазнавальны характар, прымушаць дзіця думаць, успамінаць, шукаць адказ на пастаўленае пытанне.

        Для кожнага назірання неабходна адбіраць невялікі круг ведаў. Кожнае назіранне павінна даваць новыя веды, паступова пашыраючы і паглыбляючы першапачатковыя ўяўленні.

        У арганізацыі назіранняў варта прадугледжваць сістэмнасць, што забяспечыць іх ўзаемасувязь. У выніку ў дзяцей сфарміруецца поўнае, глыбокае ўяўленне аб навакольнай прыродзе.

         Назіранне павінна спрыяць развіццю разумовай і маўленчай актыўнасці дзяцей.

        Назіранне павінна ўзбудзіць цікавасць дзяцей да прыроды, жаданне як мага больш даведацца пра яе.

        Веды, атрыманыя дзецьмі ў працэсе назіранняў, павінны замацоўвацца, удакладняцца, абагульняцца і сістэматызавацца з дапамогай іншых метадаў і форм работы.      

       Назіранні ўзбагачаюць уяўленні аб навакольным свеце, фарміруюць добразычлівыя адносіны да прыроды. Варта вучыць дзяцей назіраць за рознымі аб'ектамі і з'явамі; пры гэтым не абавязкова назіраць толькі за тымі аб'ектамі і з'явамі, якія запланаваны. Назіранні за жывёламі і прыроднымі з'явамі бываюць выпадковымі і нечаканымі. І дарослы не павінен выпускаць такую ​​магчымасць. Педагог павінен стымуляваць дзіцячую дапытлівасць; вучыць дзяцей бачыць змены ў прыродзе, самастойна рабіць элементарныя высновы. У выніку кожнага назірання ў дзяцей павінна быць сфарміравана прадстаўленне або элементарнае паняцце аб тым ці іншым аб'екце прыроды.

 

 Методыка правядзеньня назірання:

       Праводзячы назіранне трэба ўлічваць 3 асноўных этапы:

       На 1 этапе неабходна, каб выхаванцы атрымалі агульнае ўяўленне аб аб'екце. Дзецям даецца час для яго агляду.

       На 2 этапе выхавальнік, улічваючы ўзроставыя магчымасці дзяцей, выкарыстоўвае разнастайныя прыёмы для выяўлення уласцівасцяў, якасцей, прыкмет аб'екта, асаблівасцяў паводзінаў і ладу жыцця жывёл, стану расліны і т. д., усталёўвае неабходныя сувязі.

       На 3 этапе падводзіцца вынік назірання, абагульняюцца атрыманыя веды.

       Такім чынам, назіранне з'яўляецца вельмі важным метадам экалагічнага выхавання дзяцей: яно дазваляе абудзіць пачуцці да прыроды, развіць назіральнасць, сэнсарныя адчуванні і, дзякуючы ім, багатае ўспрыманне. Назіранне пашырае кругагляд дзяцей, узбагачае іх мысленне мноствам канкрэтных звестак аб жыцці ў прыродзе.

 

Крыніцы:

https://nsportal.ru/detskiy-sad/raznoe/2015/01/11/nablyudenie-kak-osnovnoy-metod-oznakomleniya-detey-s-prirodoy

https://www.maam.ru/detskijsad/konsultacija-dlja-vospitatelei-nablyudenie-kak-osnovnoi-metod-oznakomlenija-detei-s-prirodoi.html

згарнуць