Яндекс.Метрика

Міні-музей "Беларуская хатка"

Музей – месца захавання народнай спадчыны

27.05.2022

Прыйдзе час i сённяшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. Таму мы павінны звяртаць вялiкую ўвагу на выхаванне ў новага пакалення пачуццяў патрыятызму, выхаванне асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у цэнтры якой будзе ўсведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы.

         Павага да Радзімы фарміруецца паступова ў працэсе назапашвання ведаў аб грамадскім жыцці, працы людзей на карысць краіны, прыродзе, народных традыцыях. Таму ў педагагічнай працы  імкнёмся  раскрыць  шляхі фарміравання ў дзяцей першых уяўленняў аб навакольным асяроддзі, пашырыць ўяўленні дашкольнікаў пра родны край, яго гісторыю, блізкіх і дарагіх людзей, пра іх жыццё і багаты духоўны свет, аб асаблівасцях інтэр’ера беларускай хаты, аб звычаях пражывання сялян, а таксама далучыць да святыні народа – роднай мовы.  

        Менавіта з мэтай адраджэння роднай мовы, культуры, абрадаў, нацыянальных традыцый, прывіцця выхаванцам цікавасці і павагі да матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, выхавання пачуцця патрыятызму і нацыянальнай годнасці у нашым дзіцячым садку быў створаны міні-музей “Беларуская хатка”.     

     Асноўнае назначэнне  міні-музея “Беларуская хатка” накіравана на:

- пошукава-даследчую дзейнасць выхаванцаў;

- правядзенне мерапрыемстваў  звязаных з нацыянальнай культурай;

- правядзенне абзорных і тэматычных экскурсій, святаў, забаў.

          У фондзе нашай “Беларускай хаткі” знаходзіцца звыш 80 экспанатаў музейнага прызначэння. Асноўная маса экспанатаў – гэта натуральныя рэчы, якімі карысталіся сяляне. Яны сабраны з розных вёсах нашага селькага Савета  выхавальнікамі, работнікамі дзіцячага сада і законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў.   

           Міні-музей пастаянна  папаўняецца  новымі  рэчамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ганчарнымі вырабамі, вырабамі з саломы, тканымі рэчамі.

          Экспанаты этнаграфічнага музея шырока выкарыстоўваем   для  азнаямлення выхаванцаў са  звычаямі і традыцыямі беларускага народа, на занятках, пры правядзенні свят "Масленiца", "Купалле", "Запрашаем на Калядкi", "Свята восенi" і іншыя.   

          Наш  музей незвычайны, бо тут можна не толькі глядзець на экспанаты, але і браць іх у рукі, разглядаць, нават паспрабаваць апрануць вышываныя сарочкі і фартухі. Дзеці з задавальненнем калышуць ляльку ў зыбцы, прасуюць бялізну з дапамогай валка і качалкі, з затоеным дыханнем трымаюць у руках запаленую грамнічную свечку. 

           Дзякуючы міні-музею “Беларуская хатка” мы  стараемся   даносіць да сваіх  выхаванцаў часцінку тых ведаў аб родным кpai, аб гicтоpыі беларускага народа, аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, абрадах i традыцыях, якія існуюць у нашай краіне з пакон вякоў.

          

 

 

 

 

 

 

 

згарнуць

Занятак па адукацыйнай галіне "Чалавек і грамадства"

Занятак па адукацыйнай галіне "Чалавек і грамадства"