Яндекс.Метрика

Патрыятычнае выхаванне

Кансультацыя для выхавальнікаў:

“ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ВЫХАВАННЕ ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ”

        Шматгадовая педагагічная практыка і навуковыя даследванні падкрэсліваюць важнасць выхавання асобы грамадзяніна – патрыёта. На жаль, прывіваць высокае пачуццё патрыятызму стала цяпер няпроста. Паняцці “Радзіма”, “маральнасць”, “духоўнасць” нібыта страцілі свой глыбокі сэнс. Самы важны ўрок, які народ здольны вынесці з гісторыі, - гэта ўрок маральнасці. На многія пытанні сёння цяжка адказаць. Патрыятыям – з’ява гістарычная. Ён адлюстроўвае адносіны чалавека да дзяржаўнага ладу, да Радзімы, да суайчыннікаў. Чалавек не выбірае маці і не выбірае Радзіму. Яны – каштоўнасці асаблівыя, святыя.

    І кожны любіць і разумее іх па-свойму. Выхаванне патрыятызму аб’ектыўна абумоўлена патрэбнасцямі грамадства, гэта катэгорыя маральная, заснаваная на развіцці ў асобы ўсяго самага чалавечнага – дабрыні, спагадлівасці, міласэрнасці, далучанасці да духоўных нацыянальных каштоўнасцей. Сусветная практыка сведчыць, што дзяржава можа стаць квітнеючай толькі тады, калі ў ёй жывуць людзі, здольныя яе абараніць, ствараць матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці. Беларускі народ спакон веку быў народам-патрыётам, народам-абаронцам. Але падзеі апошніх гадоў схіляюць да думкі, што ў нашым грамадстве прыкметна знізілася імкненне да выхавання ў моладзі любові да Айчыны, адданасці абавязку грамадзяніка і салдата. Менавіта гэта парадзіла ганебныя выпадкі ўхілення ад вайсковай службы. А яшчэ дзесяць гадоў таму ў Беларусі такое і ўявіць было немагчыма. Прызыўнік з нашых краёў заўсёды лічыўся выдатным салдатам, патрыётам, працаўніком. Але жыццё так крута змянілася, што не вытрымалі і цвёрдыя маральныя ўстоі, якія здаваліся непахільнымі.

   Вядучае месца ў выхаванні патрыятычных пачуццяў вучняў належыць эмацыянальнаму выкладанню шматвяковай гісторыі беларускага народа. І пачынаць трэба з вывучэння гісторыі роднага краю, таго кутка, дзе ты нарадзіўся і рос. Урокі гісторыі з’яўляюцца асновай у выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці ў вучняў пачатковых класаў.

   Сувязь сённяшніх дзён з сівой мінуўшчынай дае магчымасць нам аднавіць перарваную повязь часоў, адрадзіць і вярнуць страчаныя каштоўнасці; працавітасць і любоў да роднай зямлі, еднасць са сваімі каранямі. Без ведаў сваіх вытокаў немагчыма палюбіць свій край, родную спадчыну, стаць сапраўдным патрыётам. Трэба адзначыць адзінства працэсу навучання, выхавання і развіцця асобы. А гэта ўдала спалучаецца на ўроках гісторыі, літаратуры і ў пазакласнай рабоце. Цяжка назваць хоць адну тэму, якую немагчыма было б звязаць з гісторыяй роднага краю.

   У патрыятычным выхаванні дашкольнікаў на сучасным этапе засталося месца і этнічнай рабоце. Яна стала даследніцкай, навуковай. Дзеці разам з выхавальнікамі і музычным кіраўніком  рыхтуюць   фальклорныя святы “Гуканне вясны”, “ Багач”, “Вячоркі”, “Купалле”, “Масленіца” і інш.

   Такім чынам, каб лепш ведаць родную спадчыну, свае  звычаі,  дашкольнікі павінны займацца вывучэннем назваў мясцін свайго краю: вёсак, хутароў, лясоў, палёў, балот, урочышч.

 

ПАТРЫЯТЫЗМ – КАШТОЎНАСЦЬ ВЕЧНАЯ

   Традыцыі патрыятычнага выхавання дзяцей стагоддзямі адточваліся ў айчыннай педагогіцы. Гэта пытанне дзяржаўнага значэння з’яўлялася прадметам пільнай увагі вучоных, грамадскіх і палітычных дзеячаў у розныя гістарычныя перыяды: ад “Навучання дзяцей” Уладзіміра Манамаха да стварэння цэлай педагагічнай тэорыі К.Дз. Ушынскага, А.С. Макаранкі, В.А. Сухамлінскага.

   Для нас заўсёды былі зразумелымі і адназначнымі такім паняцці, як  “патрыёт” і “патрыятызм”. І, здавалася б, тут не можа быць розначытанняў, бо яны добра вядомы педагагічнай навуцы і іх вызначэнні відавочныя. Але за апошнія гады названыя паняцці набылі мноства сэнсавых аценняў, нярэдка супрацьлеглых, што дае магчымасць як патрыётаў нават адыёзныя фігуры. Такім чынам, патрыятызм – з’ява складаная і шматгранная, якая мая, прынамсі, чатыры асноўныя узроўні:

  • Біялагічны, аснова якога – падсвядомае ў чалавечай натуры. Нарадзіўшыся ў пэўнай мясцовасці, чалавек толькі там адчувае сябе камфортна. І звязана гэта, па меркаванню рускіх філасафаў- касмістаў М.Ф.Фёдарава, А.С.Чыжэўскага, К.Э.Цыялкоўскага, з лакальнымі касмічнымі выпраменнямі, што аказваюць спецыфічны ўплыў на кожнага індывіда.
  • Эмацыянальны ўзровень, у аснове якога ляжыць далучэнне чалавека да роднай культуры – мовы, мастацтва, фальклору, звычаяў, традыцый і г.д. Адначасова гэта можа спалучацца зпагадлівымі адносінамі да “гэтай” краіны і яе народа.
  • Сацыяльны узровень заснаваны на арганічнай любові да сваёй дзяржаўнасці і яе носьбіта – народа, з якім чалавек сябе ідэнтыфікуе. Тут выяўляецца прыхільнасць да звыклага ладу жыцця, норм, традыцый і форм дзяржаўнасці.
  • Духоўны ўзровень уключае 3 папярэднія, а таксама веру чалавека ў нешта новае, светлае трансцэндэнтальнае. Гэта  могуць быць ідэі – рэлігійныя, камуністычныя ці ідэалістычныя, важна, каб яны былі сфарміраваны ў цэласны светапогляд, якому чалавек застаецца верным усё жыццё. А ўсякае адмаўленне ад ранейшых духоўных каштоўнасцей – фальш, прытворства ці здрадніцтва.

Дзіцячы сад адкрывае шырокія магчымасці для комплекснага, мэтанакіраванага фарміравання асобы, далучэння яе да названых узроўняў патрыятызму, паступовага асэнсавання яго не толькі як унутранага пачуцця, але і як канкрэтнаг дзеяння, учынку ў імя родных і блізкіх, у імя Радзімы.

 Вялікае выхаваўчае ўздзеянне на  дзяцей аказваюць сустрэчы з непасрэднымі ўдзельнікамі ваенных дзеянняў. Выхаванне патрыятызму на эмацыянальным узроўні адбываецца праз далучэнне дзяцей да малых форм фальклору. Любое святочнае мерапрыемства – гэта праз розумы і сэрцы кожнага падзеі і імёны герояў айчыннай гісторыі, пакладзеныя ў аснову сцэнарыя, якія становяцца незабыўнымі вобразамі і непасрэднымі дзеючымі асобамі, аказваючы, такім чынам, велізарны выхаваўчы эфект як на ўдзельнікаў дзейніцтва, так і на прысутных.

   выхавальнік, як ніхто іншы, мае магчымасць прыводзіць прыклады патрыятызму свайго народа для фарміравання ў дзяцей пачуцця высокай грамадзянскасці і адданасці Радзіме.

     Такім чынам, мы павінны ведаць сваю гісторыю, ведаць яе такой, якая яна ёсць. Атрымліваць з яе ўрокі, заўсёды помніць аб тым, хто стварыў дзяржаву, адстойваў яе гонар, рабіў яе вялікаў, магутнай. Мы захаваем гэту памяць і мы захаваем гэту сувязь часоў.

 

Падрыхтаваў загадчык                                       І.Л.Сенькевіч

 

 

 

 

 

 

Кансультацыя "Народная цацка ў жыцці дашкольніка"

«Хто не ведае свайго мінулага – той не мае будучыні»

(Народная мудрасць)

Выхаваць свядомага грамадзяніна і патрыёта азначае сфарміраваць у дзіцяці комплекс вызначаных ведаў, асобасных якасцяў і рыс характару:

– патрыятычную накіраванасць, грамадзянскую адказнасць і мужнасць;

– павагу да бацькоў, свайго радаводу, традыцый і гісторыі роднага народа;

  • дысцыплінаванасць, працавітасць, творчасць, клопат аб прыродзе і экалогіі роднай зямлі;
  • паважлівае стаўленне да культуры, вераванняў, традыцый і звычаяў нашага народа.

Каб дзеці сталі творцамі свайго лёсу, неабходна, каб яны трывала засвоілі духоўнасць, культуру роднага народа, глыбока пранікліся нацыянальным духам, ладам жыцця і мыслення. Для гэтага неабходна вярнуцца да маральных традыцый выхавання дзяцей: імкненне да дабра і прыгажосці, справядлівасці і праўды. Бо дзіця не нараджаецца маральным ці амаральным, ён паступова становіцца такім у залежнасці ад таго, у якім асяроддзі, у якіх умовах жыве, якое атрымлівае выхаванне. Для гэтага дарослым трэба паказваць прыгажосць прыроды, слухаць духоўнуго музыку, чытаць мастацкія літаратурныя творы, знаёміць з дэкаратыўна- прыкладным мастацтвам. Таму бацькі павінны стаць прыкладам для малых» рабіць дабро самім і накіроўваць дзяцей на такія ж праявы, як ветлівасць, спачуванне, міласэрнасць.

Выхоўваць духоўныя каштоўнасці трэба з першага года жыцця. Дзеці пазнаюць усё праз гульню і цацкі.

Дарослыя прывыклі купляць цацкі ў крамах і супермаркетах, а раней выраб цацак быў выдатным рамяством рукадзельніц.

Вясной дзеці з асаблівым стараннем майстравалі розныя свістулькі, упрыгожваючы іх мастацкімі малюнкамі.

Дзяўчынкі ўмела плялі вянкі, рабілі лялькі. Пад восень, калі з поля збіралі гародніну, дзеці майстравалі пацешныя маскі. Вымалі мякаць з гарбуза, выразалі вочы, нос і рот, а ўнутр устаўлялі свечку. Увечары, як змяркалася, выходзілі на вуліцу.

Дарослыя ствараюць умовы знаёмства дзяцей з народнай гульнёй і цацкай. Выхаванне юнай душы – сапраўднае мастацтва, якое будавалася на ідэі дабра. А дабро, выяўляецца з першымі пробліскамі свядомасці, з першымі ўяўленнямі і думкамі пра навакольны свет. Сухамлінскі пісаў: «Гульня – гэта велізарная светлае акно» праз якое ў духоўны свет дзіцяці ўліваецца жыватворны струмень уяўленняў, паняццяў. Гульня – гэта іскра, якая запальвае агеньчык дапытлівым і дапытлівасці». Падыходзячы да народнай цацкі з педагагічнага пункту гледжання, мы бачым, што яна заснаваная на тонкім веданні псіхалогіі дзіцяці і рознабакова ўздзейнічае на развіццё яго пачуццяў, розуму, характару і інтэлекту.

 

Крыніца:

Інтэрнэт-сайт https://www.maam.ru/detskijsad/konsultacija-dlja-roditelei-narodnye-igrushki-v-zhizni-doshkolnikov.html

 

Выхавальнік дашкольнай адукацыі

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі                    М.М.Раманоўская

 

 

згарнуць