Яндекс.Метрика

Пісьмо сябру

Мэта мерапрыемства – выхаванне асноў грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе азнаямлення з прыроднымі і сацыяльнымі аб'ектамі бліжэйшага асяроддзя, развіццё сувязнага маўлення і культуры зносін у працэсе напісання калектыўных лістоў пра сваю малую радзіму аднагодкам з іншых раёнаў Мінскай вобласці.

              Рэалізацыя праекта прадугледжвае вызначэнне педагогамі найбольш цікавых аб'ектаў у населеным пункце, дзе знаходзіцца ўстанова адукацыі (прыродныя і прамысловыя аб'екты, спартыўныя і культурныя аб'екты, гістарычныя месцы), правядзенне з дзецьмі экскурсій і «заняткаў па жывым слове», арганізацыю перапіскі выхаванцаў сваёй групы з аднагодкамі з іншых устаноў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці.

              Важнай умовай паспяховай рэалізацыі праекта з'яўляецца ўключэнне ў адукацыйны працэс бацькоў, якім будзе прапанавана арганізоўваць ў выходны дзень прагулкі з дзецьмі да аддаленых прыродных і сацыяльных аб'ектах населенага пункта, у якім знаходзіцца ўстанова адукацыі.

               

Ліст сябру

08.11.2021
Выхаванцы рознаўзроставай групы далучыліся да сацыяльна-педагагічнага праекту “Ліст сябру”. У сваім лісце выхаванцы расказалі аб аграгарадку Сіняўка, аб яго памятных месцах, аб неабходнасці беражліва захоўваць памяць аб мінулым. Адправілі свой ліст у яслі-сад №28 г.Мінска
разгарнуць