Яндекс.Метрика

Гісторыі, традыцыі,дасягненні

         Музей – месца захавання народнай спадчыны

 

            Прыйдзе час i сённяшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. Таму мы павінны звяртаць вялiкую ўвагу на выхаванне ў новага пакалення пачуццяў патрыятызму, выхаванне асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у цэнтры якой будзе ўсведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы.

         Павага да Радзімы фарміруецца паступова ў працэсе назапашвання ведаў аб грамадскім жыцці, працы людзей на карысць краіны, прыродзе, народных традыцыях. Таму ў педагагічнай працы  імкнёмся  раскрыць  шляхі фарміравання ў дзяцей першых уяўленняў аб навакольным асяроддзі, пашырыць ўяўленні дашкольнікаў пра родны край, яго гісторыю, блізкіх і дарагіх людзей, пра іх жыццё і багаты духоўны свет, аб асаблівасцях інтэр’ера беларускай хаты, аб звычаях пражывання сялян, а таксама далучыць да святыні народа – роднай мовы.  

        Менавіта з мэтай адраджэння роднай мовы, культуры, абрадаў, нацыянальных традыцый, прывіцця выхаванцам цікавасці і павагі да матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, выхавання пачуцця патрыятызму і нацыянальнай годнасці у нашым дзіцячым садку быў створаны міні-музей “Беларуская хатка”.     

     Асноўнае назначэнне  міні-музея “Беларуская хатка” накіравана на:

- пошукава-даследчую дзейнасць выхаванцаў;

- правядзенне мерапрыемстваў  звязаных з нацыянальнай культурай;

- правядзенне абзорных і тэматычных экскурсій, святаў, забаў.

          У фондзе нашай “Беларускай хаткі” знаходзіцца звыш 80 экспанатаў музейнага прызначэння. Асноўная маса экспанатаў – гэта натуральныя рэчы, якімі карысталіся сяляне. Яны сабраны з розных вёсах нашага селькага Савета  выхавальнікамі, работнікамі дзіцячага сада і законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў.   

           Міні-музей пастаянна  папаўняецца  новымі  рэчамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ганчарнымі вырабамі, вырабамі з саломы, тканымі рэчамі.

          Экспанаты этнаграфічнага музея шырока выкарыстоўваем   для  азнаямлення выхаванцаў са  звычаямі і традыцыямі беларускага народа, на занятках, пры правядзенні свят "Масленiца", "Купалле", "Запрашаем на Калядкi", "Свята восенi" і іншыя.   

          Наш  музей незвычайны, бо тут можна не толькі глядзець на экспанаты, але і браць іх у рукі, разглядаць, нават паспрабаваць апрануць вышываныя сарочкі і фартухі. Дзеці з задавальненнем калышуць ляльку ў зыбцы, прасуюць бялізну з дапамогай валка і качалкі, з затоеным дыханнем трымаюць у руках запаленую грамнічную свечку. 

           Дзякуючы міні-музею “Беларуская хатка” мы  стараемся   даносіць да сваіх  выхаванцаў часцінку тых ведаў аб родным кpai, аб гicтоpыі беларускага народа, аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, абрадах i традыцыях, якія існуюць у нашай краіне з пакон вякоў.

          

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2013-  дыплом  за удзел у раённым фестывали мастацкай творчасци “Зажги свою звезду”            2014 – дыплом  І ступені  ў раённым аглядзе-конкурсе «Бяспечнае дзяцінства”

2014 - дыплом    упраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі.

2014 - дыплом    упраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за удзел у агладзе-конкурсе “Бяспечнае дзяцінства” сярод устаноў двшкольнай адукацыі Мінскай вобласці

2017 –дыплом ІІ Клецкага раённага выканаўчага камітэта па  стварэнню ўмоў для развіцця і удасканальвання адукацыі ў Клецкім раёне.

2018 – грамата Беларускага праўсаюза работнікаў адукацыі і навукі за лепшае святочнае наваголняе афармленне сярод устаноў адукацыі

2022-дыплом ІІІ ступені упраўлення па адукацыі, спорце і турызме  Клецкага раённага выканаўчага камітэта ў намінацыі Лепшы навучальны відэаролік

Гісторыя

Гісторыя развіцця Сіняўскага  ясляў-сада пачынаецца з лютага 1992 года. Яслі-сад быў разлічаны на 90 месцаў, функцыянавала 4 групы.

Першым кіраўніком ясляў-саду была Сенькевіч Ала Іосіфаўна.

Пад яе кіраўніцтвам яслі-сад не раз станавіўся прызёрам розных конкурсаў, пляцоўкай для правядзення раённых і абласных мерапрыемстваў.

На працягу яе кіраўніцтва надавалася  вялікая ўвага ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы: у групы набыта гульнявая дзіцячая мэбля, сучасныя інфармацыйныя стэнды, спартыўны інвентар і інш. Дзякуючы кіраўніку ў 2012 годзе на тэрыторыі з’явілася экалагічная сцежка.

Тэрыторыя ясляў-сада і памяшканні набылі новы сучасны выгляд.

Са студзеня 2006 года “Сіняўскі  яслі-сад” перайшоў з падпарадкавання Чырваназоркаўскага сельскага Савета ў падпарадкаванне аддзела адукацыі Клецкага раённага выканаўчага камітэта.

13.11.2009 года яслі-сад зарэгістраваны ў якасці юрыдычнай асобы ўстановы адукацыі “Сіняўскі  яслі-сад Клецкага раёна”.

З 01.09.2020 года ў дашкольнай установе функцыянуе 1  група. Установу наведвае 21 выхаванец. Калектыў складаецца з 12 супрацоўнікаў, з іх 4 педагогі: загадчык, 2 выхавальнікі дашкольнай адукацыі, 1 кіраўнік фізічнага выхавання (па сумяшчэнню).   2 педагогі маюць  вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 1 – першую.

Ва ўстанове створаны ўсе ўмовы для ўсебаковага і гарманічнага развіцця дзіцяці: функцыянуюць спартыўная -музычная зала, экалагічны пакой, міні-музей “Беларуская хатка”, пакой па асновам бяспекі і правілам дарожнага руху.

Ва ўстанове аказваюцца дадатковыя адукацыйныя паслугі: штогод працуе гурток харэаграфічнай накіраванасці “Танцуем разам “, гурток інтэлектуальнай накіраванасці “Замежная  мова” (англійская).