Яндекс.Метрика

Аб выбары мовы навучання

Аб выбары мовы навучання

Тлумачэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб магчымасці выбару мовы навучання законным прадстаўнікам непаўналетніх

   Згодна з артыкулам 82  Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі “Мова навучання і выхавання. Вывучэнне моў ва ўстановах адукацыі” законныя прадстаўнікі выхаванцаў маюць права выбару мовы навучання, якое забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі з беларускай і рускай  мовамі навучання і выхавання.

  У Пастанове Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 04.08.2022 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі" адзначаецца, што навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах.

    Асноўная мова навучання і выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў (якое яны адлюстроўваюць пры напісанні заявы аб залічэнні дзіцяці ва ўстанову дашкольнай адукацыі). Дадзеныя аб мове навучання і выхавання адзначаюцца ў Статуце ўстановы дашкольнай адукацыі, згодна якому навучанне ў дзіцячым садзе ажыццяўляецца на беларускай i рускай мовах.

Крыніцы:

  1. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.  
  2. Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 04.08.2022 № 230 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі"
  3. Статут Дяржаўнай установы адукацыі “Сіняўскі  яслі-сад Клецкага  раёна".

Загадчык                                                                                                 І.Л.Сенькевіч