Яндекс.Метрика Група караткачасовага знаходжання -

Група караткачасовага знаходжання

Арганізацыя групы кароткачасовага знаходжання ва ўстанове дашкольнай адукацыі

Інфармацыя

Аб арганізацыі групы кароткачасовага знаходжання 

На 2024/2025 навучальны год

 

п/п

Назва  формы

Час правядзення

Дзень тыдня

Педагог 

1

Прагулачная група

10.00-12.00

Панядзелак-

пятніца

 Раманоўская Марына Мікалаеўна, Канановіч Таццяна Валянцінаўна.

 

згарнуць

Работа груп кароткачасовага знаходжання

Работа груп кароткачасовага знаходжання

 

Асноўныя напрамкі дзейнасці
ў арганізацыі работы групы кароткачасовага знаходжання
ва ўстанове дашкольнай адукацыі

     З мэтай найбольш поўнага ахопу дзяцей дашкольнай адукацыяй, стварэння ўмоў для аказання дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей ранняга ўзросту і дзяцей, якія не наведваюць дашкольныя ўстановы, на базе нашай установы дашкольнай адукацыі з 01.09.2024 арганізавана работа групы кароткачасовага знаходжання – прагулачная, якую наведвае 4 выхаванцы. Група функцыянуе без арганізацыі харчавання, бо час знаходжання выхаванцаў складае менш за 3,5 гадзіны.
     Для таго, каб стварыць групу кароткачасовага знаходжання на базе ўстановы дашкольнай адукацыі была праведзена папярэдняя работа: анкетаванне сярод законных прадстаўнікоў выхаванцаў, якія выхоўваюць дзяцей ранняга ўзросту, якія не наведваюць дашкольную ўстанову. Аналіз атрыманых дадзеных дазволіў зрабіць выснову аб адкрыцці групы кароткачасовага знаходжання пэўнай накіраванасці.
     У адпаведнасці з пунктам 31 Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі прыём выхаванцаў установы адукацыі ў групу кароткачасовага знаходжання ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года на падставе:
- накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання дзяржаўнай установы адукацыі («Адно акно»);
- заявы аднаго з законных прадстаўнікоў выхаванца, з указаннем каляндарнага перыяду знаходжання на працягу года, часу знаходжання на працягу дня;
- медыцынскай даведкі аб стане здароўя.
     Адукацыйны працэс у групе кароткачасовага знаходжання ажыццяўляецца на беларускай мове.
   Аналізуючы працу групы кароткачасовага знаходжання, можна адзначыць, што яна садзейнічае павышэнню педагагічнай кампетэнтнасці педагогаў і законных прадстаўнікоў па выхаванню і развіццю дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі гульнявой дзейнасці; развіццю навыкаў ўзаемадзеяння дзяцей адзін з адным; узаемадзеянню педагогаў і законных прадстаўнікоў па пытаннях ўсебаковага развіцця дзяцей; лёгкай ступені адаптацыі выхаванцаў да дзіцячага сада.

 

згарнуць

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў групах кароткачасовага знаходжання

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў групах кароткачасовага знаходжання

 Час знаходжання выхаванцаў у групах кароткачасовага знаходжання пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі вызначаецца яго заснавальнікам у адпаведнасці з запытамі  законных прадстаўнікоў выхаванцаў і можа складаць ад 2 да 7 гадзін 2-5 раз у тыдзень, а таксама можа быць зменшана па іх жаданні.
   У групы кароткачасовага знаходжання пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі могуць аб'ядноўвацца выхаванцы аднаго ўзросту (да аднаго года, ад аднаго года да двух гадоў, ад двух да трох гадоў, ад трох да чатырох гадоў, ад чатырох да пяці гадоў, ад пяці да шасці гадоў, ад шасці да сямі гадоў) або розных узростаў).
     У групах кароткачасовага знаходжання магчыма сумеснае знаходжанне выхаванцаў і іх законных прадстаўнікоў.  
   Групы, у якіх час знаходжанне выхаванцаў складае менш за 3,5 гадзіны, функцыянуюць без арганізацыі харчавання.

     У адпаведнасці з пунктам 31 Палажэння  аб установе дашкольнай адукацыі прыём выхаванцаў установы адукацыі, у тым ліку ў групы кароткачасовага знаходжання, ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў іх свабодных месцаў і на падставе:
- накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання дзяржаўнай установы адукацыі;
- заявы аднаго з законных прадстаўнікоў выхаванца з указаннем каляндарнага перыяду знаходжання на працягу года, часу знаходжання на працягу дня;
- медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

Мадэлі груп кароткачасовага знаходжання

  Кароткачасовае знаходжанне дзяцей у групе, якая функцыяніруе ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Гэтая мадэль не патрабуе спецыяльна выдзеленай групы. Дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту размяркоўваюць па пастаянна дзеючых групах, адпаведным ўзросту кожнага дзіцяці. Яны ўключаюцца ў адукацыйны працэс ўстановы адукацыі з улікам запытаў законных прадстаўнікоў (спецыяльна арганізаваная і (або) нерэгламентаваная дзейнасць).
     Адаптацыйныя групы арганізуюцца з мэтай адаптацыі дзяцей ранняга ўзросту (да 3 гадоў) да ўстановы адукацыі, падтрымкі іх законных прадстаўнікоў у перыяд прывыкання выхаванцаў да новага асяроддзя і ролі раўнапраўных членаў групы аднагодкаў. Могуць функцыянаваць у спецыяльна абсталяваным памяшканні ўстановы адукацыі.
   У адаптацыйнай групе прадугледжваецца як сумеснае знаходжанне дзяцей і іх законных прадстаўнікоў, так і знаходжанне толькі дзяцей. Гэтая мадэль дапускае, што выхаванцы ў далейшым могуць быць прыняты ў адпаведную ўзроставую групу ўстановы адукацыі на пастаяннай аснове.

  Групы «Мацярынская школа» ствараюцца з мэтай рознабаковага развіцця выхаванцаў ад нараджэння да трох гадоў і аказання іх законным прадстаўнікам мэтанакіраванай, сістэматычнай дапамогі ў пытаннях выхавання дзяцей ранняга ўзросту. Групы функцыянуюць у спецыяльна абсталяваным памяшканні ўстановы адукацыі і прадугледжваюць сумеснае знаходжанне законных прадстаўнікоў і дзяцей ва ўмовах устаноў адукацыі і (або) сістэматычнае наведванне педагагічнымі работнікамі сем'яў выхаванцаў з мэтай аказання дапамогі законным прадстаўнікам у іх выхаванні, навучанні і развіцці.
   Прагулачныя групы мяркуюць знаходжанне дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту ў групе, якая функцыянуе на пастаяннай аснове, уключэнне іх у адукацыйны працэс на перыяд правядзення прагулкі (у першую і (або) другую палову дня). У названых групах адпаведна раскладу дня і з улікам узросту выхаванцаў арганізуюцца розныя віды дзіцячай дзейнасці (пазнавальная практычная (назіранні, доследы і даследаванні, экскурсіі, мэтавыя прагулкі і інш.), гульнявая (дыдактычныя, сюжэтна-ролевыя гульні і інш.), працоўная (праца ў прыродзе, гаспадарча-бытавая праца), ажыццяўляецца фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць (рухомыя гульні і фізічныя практыкаванні, самастойная рухальная дзейнасць і інш.), праводзіцца індывідуальная работа з дзецьмі па адукацыйных галінах вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і інш.

  Групы выхаднога дня, вячэрнія групы ствараюцца з мэтай аказання дапамогі законным прадстаўнікам выхаванцаў у выхаванні і развіцці дзяцей у выхадныя дні і вячэрні час.
  Рэалізацыя зместу адукацыйных галін вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ў групах выхаднога дня ажыццяўляецца як у спецыяльна арганізаванай (гульня, занятак), так і ў нерэгламентыраванай дзейнасці.
  Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў вячэрніх групах (напрыклад, з 18.00 да 19.30 - ва ўстановах адукацыі з часам працы 10,5 гадзіны) прыярытэтным відам дзейнасці з'яўляецца гульнявая (сюжэтна-ролевыя, будаўніча-канструктыўныя, рэжысёрскія, тэатралізаваныя, творчыя гульні, гульні-драматызацыі, гульні з правіламі (рухомыя і дыдактычныя) і інш.). Вячэрнія групы не павінны дзейнічаць узамен «дзяжурных», арганізацыя якіх ажыццяўляецца ва ўстановах адукацыі з улікам запытаў законных прадстаўнікоў выхаванцаў, рэжымам работы прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

    Групы па падрыхтоўцы да школы ствараюцца для дзяцей ад 5 да 7 гадоў з мэтай падрыхтоўкі да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі. З улікам колькасці дзяцей у такіх групах рэалізацыя зместу адукацыйных галін вучэбнай праграмы можа ажыццяўляцца як у спецыяльна абсталяваным памяшканні ўстановы адукацыі, так і ў старшай групе, якая функцыянуе  (ад пяці да сямі гадоў) пры ўмове наяўнасці ў ёй месцаў.
    Сезонная пляцоўка можа быць арганізавана па запытах законных прадстаўнікоў дзяцей на базе ўстановы адукацыі або спецыяльна выдзеленага памяшкання пры ўмове яго адпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Сезонная пляцоўка арганізуецца на перыяд пасяўных, уборачных работ пераважна ў сельскай мясцовасці.

   Адукацыйны працэс у групах кароткачасовага знаходжання ажыццяўляецца на аснове вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі (навучальныя планы (навучальны план ўстановы адукацыі, індывідуальны навучальны план) і навучальная праграма дашкольнай адукацыі) з улікам аптымальнага чаргавання відаў дзіцячай дзейнасці выхаванцаў: спецыяльна арганізаванай і нерэгламентыраванай.

  Навучанне і выхаванне дзяцей, якія наведваюць групы кароткачасовага знаходжання (за выключэннем груп выхаднога дня), ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам рэалізацыі адукацыйнага працэсу адпаведнай узроставай групы, складзеным на аснове вучэбнага плана ўстановы адукацыі.

Літаратура:

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў групах кароткачасовага знаходжання ад 2 да 7 гадзін ва ўстановах, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі

згарнуць
поделиться в: