Кансультацыі
ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ ДЗЯЦЕЙ У ДЗІЦЯЧЫМ САДЗЕ І ДОМА
11.09.2024Пагаворым сёння пра здароўе і здаровым ладзе жыцця. Здароўе гэта галоўны дар, без якога цяжка зрабіць жыццё шчаслівым, цікавым і доўгім. Здаровае дзіця лягчэй гадаваць, вучыць і выхоўваць. У яго хутчэй фармуюцца неабходныя ўменні і навыкі. Дзіця лепш прыстасоўваецца да змены ўмоў і адэкватна ўспрымае ўсе прад’яўляюцца да яго патрабаванні. Здароўе – найважнейшая перадумова правільнага фарміравання дзіцячага характару, развіцця волі, прыродных здольнасцяў. Задача педагогаў перш за ўсё, у тым, каб навучыць дзіця з дзяцінства сачыць за сваім здароўем. Тое, што выпушчана ў дзяцінстве, цяжка нагнаць. Таму прыярытэтным напрамкам у дашкольным выхаванні, сёння з’яўляецца фізічнае развіццё выхаванцаў, фарміраванне ў іх навыкаў здаровага ладу жыцця (ЗЛЖ), а таксама ўстойлівай патрэбнасці ў рэгулярных занятках фізічнымі практыкаваннямі.
Дашкольны перыяд з’яўляецца найбольш спрыяльным для фарміравання ЗЛЖ. Фарміраваць звычку да ЗЛЖ у выхаванцаў неабходна пачынаць з развіццёвага асяроддзя. Вакол дзяцей з самага ранняга дзяцінства неабходна ствараць такое развіваючае асяроддзе, якое было б насычана атрыбутамі. Гэта прывядзе да фарміравання патрэбы весці ЗЛЖ, да свядомай аховы свайго здароўя і здароўя навакольных людзей, да авалодання неабходнымі для гэтага практычнымі навыкамі і ўменнямі.
Па сучасных паданнях у паняцце здаровага ладу жыцця ўваходзяць наступныя складаючыя: - аптымальны рухальны рэжым; - рацыянальнае харчаванне; - гартаванне; - асабістая гігіена; - станоўчыя эмоцыі. Трэба памятаць – правільна выхоўваць здаровае дзіця можна толькі тады, калі выконваюцца адзіныя патрабаванні дзіцячага саду і сям’і ў пытаннях выхавання, аздараўлення, распарадку дня, рухальнай актыўнасці, гігіенічных працэдур, развіцця рухальных навыкаў. Узаемадзеянне і сям’і павінна насіць сістэмны характар. Вельмі важна аказваць неабходную дапамогу бацькам. Сістэма такога ўзаемадзеяння складаецца з розных формаў працы. Для таго, каб вырашыць праблему аздараўлення дзяцей, неабходна ўсталяваць даверліва – дзелавыя кантакты з бацькамі. Сёння вызначаецца, што бацькі з’яўляюцца першымі настаўнікамі сваіх дзяцей. Таму бацькі сумесна з педагогамі павінны закласці асновы фізічнага, маральнага, інтэлектуальнага развіцця асобы дзіцяці. Адсюль складваюцца задачы і агульная стратэгія па стварэнні здароўезберагальнага асяроддзя ў адукацыйнай установе і дома:
- У групе ствараць умовы для свабоднай рухальнай дзейнасці дзяцей.
- Наяўнасць настольна-друкаваных гульняў (улічваючы ўзрост дзяцей) па фарміраванні звычкі да здаровага ладу жыцця.
- Прапагандаваць сярод бацькоў гульні і цацкі, якія з’яўляюцца педагагічна каштоўнымі.
- Загадзя ўзгадняць выкананне рэжыму дня дома ў выхадныя дні.
- Прапагандаваць вопыт па выхаванні карысных звычак – як аснову станаўлення характару дзіцяці.
- Аказваць пастаянную ўвагу да выбару рухомых гульняў.
- Ствараць спрыяльную гігіенічную абстаноўку, дамагацца самастойнага выканання дзецьмі ўсіх гігіенічных працэдур, якая прадугледжвае сістэматычнае праветрыванне.
- Дома абсталяваць працоўнае месца дзіцяці, правільна размясціўшы яго ў адносінах да асвятлення.
- Захаванне патрабаванняў “Спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў” па арганізацыі жыцця дзяцей у дашкольнай установе.
- Надаваць асаблівую ўвагу культуры паводзін дзіцяці за сталом.
- Ажыццяўляць загартоўваючыя працэдуры і ў хатніх умовах і ва ўмовах адукацыйнай установы.
- Стварэнне бібліятэкі дзіцячай і энцыклапедычнай літаратуры, змест якой спрыяе фарміраванню ў дзяцей звычкі да здаровага ладу жыцця.
- Асабісты прыклад бацькоў і педагогаў –удзел у спартыўных спаборніцтвах; пешаходныя прагулкі; здаровае харчаванне; захаванне рэжыму дня; рухальная актыўнасць і г. д.
- Узбагачаць веды дзяцей аб ЗЛЖ такім чынам, каб асноўнымі прыярытэтамі для працы дашкольнай установы з’яўляліся захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей і фарміраванне ў дзяцей навыкаў здаровага ладу жыцця, у фарміраванні якіх важная роля адводзіцца працы з бацькамі,узаемадзеянне з якімі будуецца ў форме супрацоўніцтва.
Сваю кансультацыю мне хочацца скончыць словамі У. У. Пуціна: “Людзі павінны ўсвядоміць, што здаровы лад жыцця – гэта асабісты поспех кожнага”.
Здароўе – гэта шчасце! Гэта калі ты вясёлы і ўсё ў цябе атрымліваецца. Здароўе трэба ўсім – і дзецям, і дарослым, і нават жывёлам. Мы жадаем вам быць здаровымі!
Крыніца: Інтэрнэт-сайт https://nsportal.ru/detskiy-sad/zdorovyy-obraz-zhizni/2016/11/12/konsultatsiya-dlya-pedagogov-zdorovyy-obraz-zhizni
Медыцынская сястра Т.Л.Шкірміна
Шануйце мову родную!
09.10.2024Развіццё асобы дзіцяці ў грамадстве немагчыма без ведання роднай мовы. Дашкольны ўзрост з'яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмі беларускай мовай. Менавіта ў гэты прамежак яго жьцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным індывідуальным задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў роднай мовы. Далучаючы дзяцей да святыняў свайго народа - роднай мовы, мы садзейнічаем не толькі яе абагашчэнню, але і развіццю пазнавальных і інтэлектуальных магчымасцей іх, пазнанню беларускай культуры. Бо самае дарагое ў жыцці - гэта тое, што з ранніх год закладзена ў сэрца. I, менавіта, родная мова з'яўляецца сувязным звяном у далучэнні дзяцей да агульначалавечных каштоўнасцей, вытокам народнай мудрасці. Кожны чалавек павінен ведаць сваю родную мову, павінен умець спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы, ведаць, як з веку ў век святкаваліся святы ў нашым краі, любіць свае родныя мясціны, сваю Радзіму - Беларусь. Кожны дарослы можа данесці да свайго дзіцяці часцінку тых ведаў аб родным краі, аб гісторыі беларускага народа, аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, абрадах, традыцыях. Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. Будзем выхоўваць дзяцей добрымі і разумнымі, дапытлівымі і ўважлівымі да ўсяго. I адначасова абуджаць веру дзіцяці ў тое, што ён вырасце патрэбным на зямлі чалавека.
Падрыхтавала : Раманоўская М.М.; выхавальнік дашкольнай адукацыі
Кансультацыя «Далучэнне дзяцей да беларускай культуры»
05.11.2024Кансультацыя «Далучэнне дзяцей да беларускай культуры»
Кожны чалавек ужо з маленства павінен ганарыцца сваёй нацыянальнай прынадлежнасцю, любіць сваю Радзіму. Перыяд дашкольнага дзяцінства па псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, таму што менавіта дзецям дашкольнага ўзросту ўласцівы эмацыянальная дабразычлівасць, цікавасць да навакольнага асяроддзя, бязмерная даверлівасць да дарослых, імкненне паўтараць іх дзеянні.
Маўленчае развіццё дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі раёна адбываецца ў сітуацыі блізкароднаснага руска-беларускага білінгвізму. Першай мовай, якой авалодваюць дзеці дашкольнага ўзросту гарадскога пасёлка, выступае руская. Пры гэтым далучэннне дзяцей да беларускай мовы адбываецца таксама даволі рана. Дзеці чуюць яе па радыё, тэлебачанні, у дзіцячым садзе. У выхаванцаў ствараюцца «жыццёвыя» ўяўленні пра рускую і беларускую мовы, назіраецца паступовае свядомае адрозненне гэтых моў.
Білінгвальная адукацыя забяспечвае паўнавартаснае развіццё асобы дзіцяці сродкамі дзвюх моў і прадстаўленых імі культур. Дзіця мае магчымасць інтэграцыі ў дзве моўныя культуры, што спрыяе як яго разумоваму, так і псіхічнаму развіццю, пашырае і ўзбагачае мысленне і кругагляд выхаванца. Авалодванне беларускай мовай спрыяе фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці дзіцяці. Што да засваення рускай мовы, то рускамоўныя зносіны пашыраюць камунікатыўнае асяроддзе выхаванцаў, садзейнічаюць іх далучэнню да сусветнай культуры. Адначасовае ж авалодванне дзецьмі дашкольнага ўзросту дзвюма мовамі (рускай і беларускай) пашырае іх светапогляд, спрыяе развіццю палікультурнай свядомасці і павялічвае патэнцыяльныя маўленчыя магчымасці.
Аднак найвышэйшы ўзровень моўнай кампетэнтнасці дзяцей забяспечвае ўсё ж такі руская мова. Беларуская, якая з’яўляецца мовай нацыянальнай прыналежнасці, выступае, у асноўным, у якасці мовы нацыянальнай ідэнтыфікацыі.
Улічваючы тое, што беларуская мова для беларускіх дзяцей з’яўляецца роднай у асноўным па крытэрыі ідэнтыфікацыі, Н.С. Старжынская сцвярджае, што яе неабходна пачынаць вывучаць як мага раней, з моманту наведвання дзіцем установы дашкольнай адукацыі, шляхам акультурацыі, г.зн. увядзення ў нацыянальна-культурны фон мовы. Што да спецыяльных заняткаў па навучанні беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання, то яны праводзяцца з дзецьмі, пачынаючы з сярэдняга дашкольнага ўзросту. Асноўнымі спецыяльнымі метадамі навучання дзяцей беларускай мове выступаюць: прамы, супастаўляльны і камбінаваны метады.
Навучанне выхаванцаў беларускай мове на аснове прамога метаду арганізуецца шляхам «пагружэння» ў моўнае асяроддзе. Натуральна, што яно адбываецца без апоры на рускую мову. Дадзены метад атрымаў назву метаду імерсіі (татальнай або поўнай). Аднак у практыцы работы ўстаноў дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання найбольш спрыяльным з’яўляецца метад мяккай імерсіі, які прадугледжвае паступовае ўвядзенне беларускай мовы ў працэс навучання. Таксама шырока выкарыстоўваецца ў практыцы білінгвальнага навучання частковая імерсія, якая прадугледжвае арганізацыю працэсу навучання сродкамі дзвюх моў.
Супастаўляльны метад навучання дзяцей беларускай мове прадугледжвае апору на рускую. Засваенне беларускай мовы адбываецца на аснове аналізу, супастаўлення і абагульнення дзвюх моўных сістэм. Пры гэтым навучанне дзяцей беларускай мове пры дапамозе супастаўляльнага метаду заснавана на мадэлі пераносу моўных навыкаў з рускай мовы на беларускую. Пры камбінаваным - выкарыстоўваюцца прыёмы першых двух метадаў.
На больш позніх этапах навучання мовам ужываецца парытэтная мадэль навучання (раўнапраўе ў выкарыстанні рускай і беларускай моў). Адносна парытэтнай мадэлі варта адзначыць, што раўнапраўе ў выкарыстанні рускай і беларускай моў тычыцца, перш за ўсё, арганізацыі ўсяго адукацыйнага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі. З мэтай паспяховага фарміравання двухмоўя ствараецца ва ўстановах дашкольнай адукацыі спецыяльнае камунікатыўнае асяроддзе, якое прадугледжвае прысутнасць дзвюх моў ва ўсіх відах дзіцячай дзейнасці і арганізацыю спецыяльных заняткаў па развіцці маўлення дзяцей на дзвюх мовах.
Н.С. Старжынская адзначае, што ў гэтым выпадку найбольш аптымальным шляхам развіцця ў дзяцей дашкольнага ўзросту беларускага маўлення з’яўляецца той, які спалучае з аднаго боку развіццё «пачуцця беларускай мовы» ў выніку паступовага «пагружэння» ў адпаведнае камунікатыўнае асяроддзе, а з другога — спецыяльна арганізаванае навучанне, арыентаванае на фарміраванне ў выхаванцаў элементарных моўных абагульненняў.
Паспяховаму авалодванню маўленчымі навыкамі дзяцей на беларускай мове спрыяе арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове адзін раз на тыдзень працягласцю 20 хвілін у першай палове дня ў сярэдняй і старшай групах; правядзенне сітуацый зносін на беларускай мове па падгрупах у другой палове дня працягласцю 20 хвілін у тых жа групах; дачыненне да беларускай мовы ў пасіўнай форме з дзецьмі ад 3-х да 4-х гадоў у час слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору, прагляду мультфільмаў; прысутнасць дзяцей малодшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту на святах, канцэртах, спектаклях, якія праводзяцца дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту на беларускай мове; увядзенне ў нерэгламентаваную дзейнасць беларускіх гульняў, праслухоўванне запісаў казак, вершаў на беларускай мове; арганізацыя экскурсій у краязнаўчы музей з мэтай знаёмства з культурай, гісторыяй краіны; наладжванне дзейсна-арыентаваных зносін: інсцэніроўкі, ролевыя гульні, гульні-драматызацыі на беларускай мове; арганізацыя адукацыйных сітуацый у розных відах дзейнасці на беларускай мове.
Мы ўпэўнены, што калі педагогі з’яўляюцца носьбітамі мовы, гэта гарантыя таго, што дзіця паспяхова авалодае камунікатыўнымі навыкамі на беларускай мове.
Крыніца: Сайт https://zhuhovichisad.schools.by/pages/kansultatsyja-dlja-pedagoga-dashkolnaj-adukatsy