Гуляем - гісторыю, традыцыі краіны вывучаем, пазнаваўчая гульнятэка
Занятак па адукацыйнай галіне "Развіцце мовы і культура маўленчых зносін"
18.09.2024
Лічылкі для дзяцей дашкольнага ўзросту
Лічылкі
Раз, два, тры, чатыры,
Пяць, шэсць, сем, восем,
Выйшла баба з доўгім носам,
А за бабай сівы дзед,
Колькі дзеду таму лет?
****
Раз, два - рукава,
Тры, чатыры - нос ў чарніле,
Пяць, шэсць - кашу есць,
Сем, восем - сена косім,
Дзевяць, дзесяць Мішу просім.
****
Раз, два - кружава,
Тры, чатыры - пачапілі,
Пяць, шэсць - кашу есць,
Сем, восем - сена косім,
Дзевяць, дзесяць - грошы весіць.
Грош згубілі, два знайшлі
У карчму усе пайшлі:
Чай п'юць, кружкі б'юць,
На стол грошыкі кладуць.
****
Раз, два - булдава,
Тры, чатыры - пачапілі,
Пяць, шэсць - недзе сесць,
Сем, восем - сена косім,
Дзевяць, дзесяць - сена весіць.
****
Раз, два, тры, чатыры,
Кошку грамаце вучылі:
Не чытаць, пе пісаць,
А за мышкамі скакаць.
***
Раз, два, тры, чатыры,
Мы стаялі на кварціры,
Чай пілі, кружкі білі,
Па капейцы заплацілі.
Адам, Сцяпан, падай стакан!
Падай лімон - убірайся вон!
****
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў зайчык пагуляць,
А за зайцам - шэры воўк,
Воўк у зайцах знае толк.
****
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў зайчык пагуляць.
А за зайчыкам луна,
Просіць выйсці калдуна.
****
Раз, два, тры, чатыры,
Пяць, шэсць, сем, восем,
Мы цябе,стукач, папросім.
***
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў месяц пагуляць,
А за месяцам луна
Аставайся ты адна.
***
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць,
Выплыў белы месяц,
А за месяцам луна,
Хлопчык дзеўчыны слуга.
- Ты, слуга, падай карэту,
А я сяду і паеду.
Ты, слуга, падай лімон,
А я свісну, а ты - вон!
***
МАЛОДШЫ ЎЗРОСТ
— Заяц-месяц, Дзе ты быў?
— У лесе.
— Што рабіў?
— Лыкі драў.
— Куды клаў?
— Пад калоду.
— Выйдзі вон із карагоду!
***
Ішоў кот праз сто варот,
Дайшоў да канца,
Знайшоў кацяня, Мяў!
***
Ішоў баран
Па крутым гарам,
Вырваў траўку,
Палажыў на лаўку.
Хто яе возьмець,
Той вон пойдзець.
***
Хадзіў бусел па балоту,
Ён шукаў сабе работу.
Шукаў, шукаў, не знайшоў
I заплакаў дый пайшоў.
Інтэрнэт-сайт https://infourok.ru/konsultaciya-dlya-roditeley-a-rol-hudozhestvennoy-literaturi-v-razvitii-rechi-doshkolnika-1257865.html
Выхавальнік дашкольнай адукацыі
вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі М.М.Раманоўская
Прыказкі і прымаўкі пра Радзіму
*Родная зямелька – як зморанаму пасцелька.
*На чужыне і камар загіне.
*Чым за морам віно піць, лепш з Нёмана вадзіцу.
*Далёкая старана без ветру сушыць.
*У сваім краі, як у раі.