Яндекс.Метрика

Дзень кнігі

22.03.2024

   У час вясновых канікул праходзіць"Дзень кнігі". У гэты дзень выхаванцы   наведалі сельскую бібліятэку, дзе з вялікай радасцю сустрэла іх загадчыца бібліятэкі  Войцік Ала Іванаўна. Выхаванцы атрымалі вялікія ўражанні ў час экскурсіі па бібліятэцы.Пазнаёміліся з правіламі паводзін у час наведвання бібліятэкі,добрых зносін з кнігамі. Як быццам пабывалі ў кніжным горадзе, у якім вуліцы- гэта рады сцелажоў,паверхі-гэта кніжныя паліцы, а ў кожнага дома свая назва.Пазнаёміліся з жыхарамі- літаратурнымі героямі. Нашы выхаванцы паабяцалі быць акуратнымі чытачамі і часта наведваць бібліятэку калі навучацца чытаць.