Яндекс.Метрика

Узаемадзеянне з установай агульнай сярэдняй адукацыі

Памятка для бацькоў будучага першакласніка

 

  1. Падтрымайце ў дзіцяці яго імкненне стаць школьнікам. Ваша шчырая зацікаўленасць у яго школьных справах і клопатах, сур'ёзнае стаўленне да яго першых дасягненняў і магчымых цяжкасцей дапамогуць першакласніку пацвердзіць значнасць яго новага становішча і дзейнасці.
  2. Абмяркуйце з дзіцем тыя правілы і нормы, з якімі ён сустрэнецца ў школе.  Растлумачце іх неабходнасць і мэтазгоднасць.
  3. Ваша дзіця ідзе ў школу, каб вучыцца. Калі чалавек вучыцца, у яго можа нешта не адразу атрымлівацца, гэта натуральна. Дзіця мае права на памылку.
  4. Складзіце разам з дзіцем распарадак дня, сачыце за яго выкананнем.
  5. Не прапускайце цяжкасці, магчымыя ў дзіцяці на пачатковым этапе авалодання навучальнымі навыкамі.
  6.  Падтрымайце сваё дзіця ў яго жаданні дамагчыся поспеху. У кожнай працы абавязкова знайдзіце, за што можна было б яго пахваліць. Памятайце, што пахвала і эмацыянальная падтрымка павысяць інтэлектуальныя дасягненні чалавека.
  7. Вучэнне - гэта нялёгкая і адказная праца. Паступленне ў школу істотна мяняе жыццё дзіцяці,таму у першакласнікаў павінна заставацца дастаткова часу для гульняў і адпачынку.

 

Поспехаў Вам і вашаму дзіцяці!

 

 

Крыніца:https://sadedki.schools.by/pages/kansultatsyja-dlja-batsko-jak-padryhtavats-dztsja-da-shkoly

 

 

Выхавальнік дашкольнай адукацыі

вышэйшай кваліфікацыйнай  катэгорыі                          М.М.Раманоўская

 

Кансультацыя для бацькоў “На парозе школы”

 

         Першы клас - адзін з найбольш істотных крытычных перыядаў у жыцці дзяцей.   Змяняецца  характар жыцця, змяняецца сацыяльнае асяроддзе, з'яўляюцца аднакласнікі, настаўнік. Да гэтага  трэба адаптавацца і большасць дзяцей першых класаў паспяхова спраўляюцца з гэтай задачай, але бацькам варта памятаць, што пачатак школьнага навучання з'яўляецца для кожнага дзіцяці моцным стрэсам.

         Сваё новае становішча  дзіця не заўсёды добра ўсведамляе, але абавязкова адчувае і перажывае яго.

          Псіхалагічная падтрымка дзіцяці падчас школьнага навучання з боку бацькоў - важная і вялікая праблема. Да працэсу навучання ў школе павінны быць гатовыя як першакласнікі, так і іх бацькі. Галоўны клопат бацькоў - падтрымка і развіццё цікавасці пазнаваць новае, спрыяць стварэнню сітуацый поспеху для свайго дзіцяці ў працэсе асваення новых уменняў, навыкаў і ведаў.

         Не параўноўвайце дзіцяці з аднакласнікамі. Вы любіце дзіця такім, якое яно ёсць, і прымаеце такім, якое яно ёсць, таму паважайце яго індывідуальнасць. Будзьце паслядоўныя ў сваіх патрабаваннях.  Сустракайце дзіця пасля школы спакойна. Калі дзіця ўзбуджана, калі хоча  падзяліцца, не адмахвайцеся, не адкладайце на потым, выслухайце. Калі дзіця засмучанае, але маўчыць, не дапытвайцеся, няхай супакоіцца, тады і раскажа ўсё само. Варта па магчымасці сумленна і цярпліва адказваць на любыя пытанні дзіцяці.

         Прызнавайце правы дзіцяці на памылкі. Вучыце канструктыўна ставіцца да памылак і няўдач.

         Памятайце, што на працягу года ёсць крытычныя перыяды, калі вучыцца складаней, хутчэй надыходзіць стома, зніжана працаздольнасць. Больш за ўсё   на працягу першага года вучобы ваша дзіця  мае патрэбу ў падтрымцы. Яно не толькі фарміруе свае адносіны з аднакласнікамі і настаўнікамі, але і ўпершыню разумее, што з ім самім хто-небудзь хоча сябраваць, а хтосьці - не. Менавіта ў гэты час ў дзіцяці складваецца свой уласны погляд на сябе. І калі вы хочаце, каб ён вырас  спакойным і ўпэўненым ў сабе чалавекам, абавязкова хваліце яго.

 

 

Крыніца: http://schooldeaf.mogilev.by/?page_id=400&lang=be

 

Выхавальнік дашкольнай адукацыі

      вышэйшай кваліфікацыйнай  катэгорыі                        М.М.Раманоўская

Рэкамендацыя на тэму: Адзіныя патрабаванні  для вучняў першага класа  і выхаванцаў старшай групы

 

         Пераемнасць паміж установай  дашкольнай  адукацыі і пачатковай школай – цэласны працэс, у якім закладваюцца асновы развіцця асобы дзіцяці і фарміруецца яго  гатоўнасць да  пераходу на наступную ступень адукацыі, ажыццяўляецца актыўнае выкарыстанне і далейшае развіццё  школай таго, што набыта выхаванцам дзіцячага сада да паступлення ў школу.

                   Змест навучання ў школе арыентуецца перш за ўсё на фарміраванне пэўнага аб’ёму ведаў, уменняў і навыкаў  (па чытанню, пісьму, лічэнню), спосабаў паводзін.  Вырашэнне аб’ёму пэўных ведаў мае практычны вынік – забяспечвае  шасцігадоваму  дзіцяці  арыентавацца ў інфармацыйнай  прасторы штодзённага жыцця, з’яўляецца  падмуркам, неабходным для  далейшага засваення школьнікам вучэбных  дысцыплін пачатковай і сярэдняй школы.

            Выхавальнікі і настаўнікі па-рознаму бачаць сутнасць узаемасувязі паміж дзвюма ступенямі адукацыі. Выхавальнікі  арыентаваны на развіццё ў дзяцей інтэлектуальных і асобасных магчымасцей. Для настаўнікаў пераемнасць асэнсоваецца з наяўнасцю пры  паступленні ў школу пэўных ведаў, уменняў і навыкаў.

            У сваю чаргу выхавальнікі прадбачачы такія патрабаванні школы, імкнуцца даць дзецям канкрэтны аб’ём ведаў, уменняў і навыкаў. Галоўны клопат для іх – так падрыхтаваць сваіх выхаванцаў да школы, каб з боку настаўнікаў было як мага менш нараканняў.

         Паказчыкам асобаснай гатоўнасці  выступае здольнасць дзяцей рэгуляваць свае ўзаемаадносіны з сацыяльным асяроддзем, што выражаецца перш за ўсе ва ўменні кіраваць уласнымі паводзінамі (стараннасць, настойлівасць пры выкананні вучэбных заданняў, ва ўменні падпарадкоўвацца правілам і патрабаванням як дарослага).

            Асноўнай умовай паспяховага навучання дзяцей шасцігадовага ўзросту з’яўляецца інтэлектуальная гатоўнасць, галоўнымі паказчыкамі якой выступаюць сфарміраванасць вобразнага мыслення, творчых уяўленняў, фантазій, асноў слоўна-лагічнага мыслення. Разумовая падрыхтоўка дзяцей да школы - гэта не столькі назапашванне канкрэтнай сумы ведаў, уменняў і навыкаў па асноўных прадметах, колькі фарміраванне здольнасці ўспрымаць веды, набываць вопыт, пазнанне, дзейнічаць, фантазіраваць. Галоўнае – развіць у дзяцей патэнцыяльныя магчымасці пазнаваць новае, таму веды, уменні і будуць, як сродак інтэлектуальнага развіцця.

         Паказчыкамі інтэлектуальнай гатоўнасці выступае авалодванне сродкамі пазнавальнай дзейнасці - аналіз, сінтэз, абагульненне, класіфікацыя; уменне будаваць графічныя схемы і прадметныя мадэлі (гукавы склад слова, структура тэксту, колькасныя адносіны і да т.п.). дадзенныя ўменні з’яўляюцца ўмовай засваення малымі ведаў тэарытычнага тыпу, развіцця ў іх здольнасці бачыць прадметы і з’явы з розных пазіцый.

       Вырашыць праблему пераемнасці паміж дашкольнай і пачатковай школьнай адукацыяй можна толькі пры ўмове рэалізацыі аднаго падыходу да духоўнага, псіхічнага і фізічнага развіцця дзіцяці. Дзве ступені адукацыі павінны дзейнічаць не ізалявана, а ў цеснай узаемасувязі, што дазволіць школе арганізаваць навучэнне з апорай на развіццё ў дзіцячым садзе, а дзіцячым садам працаваць з арыентацыяй на адукацыйную работу ў школе.

 

Крыніца: http:// tomkovichi.schoolnet.by/

 

 

Выхавальнік дашкольнай адукацыі

вышэйшай кваліфікацыйнай  катэгорыі             Т.В.Канановіч

Прыкладныя нормы ступені сфарміраванасці псіхічных працэсаў вашага дзіцяці ў гэтым узросце. Вы можаце праверыць яго патэнцыяльныя магчымасці ў розных галінах ведаў, даведацца, у якіх галінах ведаў Ваша дзіця мае поспех, а ў якіх патрабуецца дадатковая ўвага і час.

     Што павінна ведаць і ўмець дзіця 6 гадоў.

-  умець вырашаць найпростыя задачы і галаваломкі;

- умець адымаць і дадаваць да ліку;

- вызначаць накірунак: наперад, назад, направа, налева, уверх, уніз;

- лічыць прадметы ў межах 10;

 - параўноўваць лікі: роўнасці - няроўнасці, больш - менш;

-  разумець і правільна адказваць на пытанні: Колькі? Які? Які па ліку?;

- ведаць склад лікаў першага дзясятка;

- ведаць такія геаметрычныя фігуры: квадрат, прамавугольнік, круг, трохвугольнік , трапецыя, ромб; геаметрычныя целы: куб, шар, цыліндр, піраміда;

- ведаць знакі "+", "-", "=", "<;" і ">;";

- умець складаць і рашаць задачы ў адно дзеянне на складанне і адніманне;

- можа падзяліць круг, квадрат на дзве і чатыры роўныя часткі;

- ведаць прамы і зваротны парадак лікавага раду;

-  умець выконваць заданні, у якіх неабходна выявіць заканамернасць і прадоўжыць рад з прапанаваных прадметаў;

-  знаходзіць лішні прадмет з 4-5 прапанаваных прадметаў;

- умець складаць апавяданне па прапанаваным малюнку, умець заканчваць аповяд (прыдумваць канец);

- умець падзяляць прапанаваныя прадметы на дзве групы і знаходзіць для кожнай групы агульныя прыкметы;

-  называць сваё імя, прозвішча, колькі яму гадоў, называць горад у якім жыве, як завуць бацькоў, колькі ім гадоў, дзе і кім яны працуюць;

- ведаць хатні адрас, нумар хатняга тэлефона;

- маўленне ў дзіцяці павінна быць максімальна набліжана да дарослага маўлення (па якасці);

-  ведаць, што такое інтанацыя, павінен карыстацца ёю для выказвання сваіх эмоцый;

-  умець фармуляваць і задаваць пытанні, будаваць разважанні, спрачацца;

-  умець весці дыялог і маналог;

- павінна ведаць шмат на памяць вывучаных вершаў. Распавядаць яно павінна з выразам;

-  ведаць назвы ўсіх навакольных яго прадметаў: мэбля, посуд, адзенне, бытавыя і электрапрыборы, раслін, жывёл, з'яў прыроды, назвы любімых мультфільмаў, казак, кніжак, імёны любімых герояў;

-  ўмець тэлефанаваць па тэлефоне;

-  ведаць як загцянуць нітку ў іголку, як прышыць гузік;

- умець весці сябе за сталом;

- самастойна чысціць зубы, паласкаць рот пасля прыёму ежы;

-  умець зашпільваць гузікі, завязваць шнуркі;

 -  ведаць, што значыць быць ахайным, павінна умець сачыць за прычоскай, за пазногцямі і станам вопраткі;

- ведаць, для чаго патрэбен святлафор, для чаго патрэбен кожны колер святлафора, як і дзе можна пераходзіць дарогу;

-  ведаць назву бягучага месяца, паслядоўнасць дзён тыдня.

                                                                                                                                                                                                                                                                             Падрыхтаваў выхавацель дашкольнай адукацыі    Т.В.Канановіч

Напрамкі дзейнасці па пераемнасці:

  • метадычная работа;
  • карэкцыйна-развіваючая работа;
  • праца з дзецьмі;
  • супрацоўніцтва з бацькамі;
  • стварэнне банка дадзеных дзяцей дашкольнага ўзрост;
  • назіранне за працэсам адаптацыі першакласнікаў у школе;
  • вывучэнне сямейнага мікраклімату старэйшых дашкольнікаў і малодшых школьнікаў;
  • абследаванне гаворкі 6-гадовых дзяцей і навучэнцаў першага класа дефектологом.                                                                                                           

      Крыніца:schools.by/pages/napramk-dzejnasts-pa-peraemnasts-dztsjachaga