Яндекс.Метрика

Аналіз дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі “Сіняўскі дзіцячы сад Клецкага раёна” за 2022/2023 навучальны год

 

  

Аналіз  дзейнасці

дзяржаўнай установы адукацыі “Сіняўскі  дзіцячы сад Клецкага раёна”

 за 2022/2023 навучальны год

            Установа дашкольнай адукацыі разлічана на 90 месц, рэжым работы – 10,5 гадзін. На працягу вучэбнага года ў дашкольнай установе функцыяніравала   рознаўзроставая група, агульная колькасць  складала 23 выхаванцы ( 2021/2022 -19 выхаванцаў).

         Адукацыйная дзейнасць   здзяйснялася  ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

           У навучальным годзе ўстанова дашкольнай адукацыі     ўкамплектавана педагагічнымі кадрамі, аднак існуе вакансія – 0,25 стаўкі музычнага кіраўніка.  Адукацыйны працэс забяспечвалі тры  педагогі: загадчык, выхавальнікі дашкольнай адукацыі, кіраўнік  фізічнага выхавання (па сумяшчэнню). Кваліфікацыйны і адукацыйны  ўзровень педагогаў  меў  наступныя паказчыкі: з вышэйшай адукацыяй  працуе 1 педагог, што  складае (30%) педагогаў, з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй – 2 педагогі (70%), з вышэйшай катэгорыяй – 2 педагогі (70%), з першай катэгорыяй – 1 педагог  (30 %). 

          Пытанні  аховы і ўмацавання здароўя выхаванцаў былі ў цэнтры ўвагі работнікаў установы дашкольнай адукацыі.  

           На працягу навучальнага года праводзіўся маніторынг стану здароўя выхаванцаў.

     Дынаміка стану здароўя выхаванцаў за перыяд прыбывання ва ўстанове дашкольнай адукацыі не пагоршылася.

 Пры  аналізе размеркавання  выхаванцаў па групах здароўя на канец навучальнага года  неабходна адзначыць, што 1 выхаванец        мае  1 групу здароўя , 19   – 2 групу здароўя  і   3 выхаванцы     з 3-яй групай здароўя. Найбольш шматлікай з’ўляецца 2 група здароўя, пераважна з такой групай здароўя дзеці і прыходзяць ва ўстанову дашкольнай адукацыі.

  Выхавальнікамі дашкольнай адукацыі праводзіцца шырокі комплекс аздараўленчых мерапрыемстваў, які накіраваны на захаванне наяўнага патэнцыялу здароўя.    З мэтай прафілактыкі прастудных захворванняў у дзіцячым садзе асаблівая ўвага надаецца правядзенню загартоўваючых мерапрыемстваў (паласканне рота вадой пакаёвай тэмпературы, чыстка зубоў пасля прыёму ежы, ранішняя гмнастыка, правядзенне рухомых гульняў на прагулцы, фізкультхвілінкі, праветрыванне пакмяшканняў), якія распрацаваны з улікам узроставых асаблівасцей  выхаванцаў.

Працэнт траўматызму выхаванцаў за 2022/2023 г  - 0 (2021/2022 -0)

Пропуск па хваробе адным выхаванцам у 2023 годзе складаў 1.0  дзён (у 2022 годзе складаў 1.1 дзень), раённы паказчык– 1.5 дні.  

         Важнай крыніцай  здаровага ладу жыцця з'яўляецца  рацыянальнае харчаванне, арганізацыя якога ва дзіцячым садзе    ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі, на падставе прыкладнага 10-дзеннага меню. Аналіз стану арганізацыі харчавання паказвае, што сярэдні працэнт выканання норм харчавання за 2023 год склаў  97% (2022год – 96 %), раённы паказчык 95.7%.  

На працягу года педагогі надавалі  ўвагу  пытанням культуры харчавання   выхаванцаў, як ва ўстанове, так і дома. Для законных прадстаўнікоў былі распрацаваны памяткі, рэкамендацыі, буклеты, флаеры на тэмы: «Харчовыя прадукты ў дзіцячым рацыене», «Рэцэпты здаровага харчавання”, “Ежа прыгатаваная самой прыродай”,”Небяспечныя прысмакі”, якія змяшчаліся ў інфармацыйным стэндзе для законных прадстаўнікоў і на сайце ўстановы дашкольнай адукацыі ў раздзеле “Для вас бацькі. Харчаванне”.

 Педагагічны калектыў у 2022/2023 навучальным годзе працягваў работу па  фарміраванню  патрыятычнага выхавання  праз усе віды спецыяльна арганізаванай дзейнасці.

          Асноўнымі формамі і метадамі работы з’яўляліся семінары-практыкумы для педагогаў “ Асабліваці патрыятычнга выхавання на сучасным этапе”, “Уздзеянне мастацкай літарартуры на развіццё слоўнікавага запасу”, кансультацыі “Уплыў гульнявой дзейнасці на выхаванне патрыятызму у дзяуей дашкольнага ўзросту”, Беларускае маўленне выхаванцаў у працэсе мастацка-млўнай дзейнасці”,”Беларуская народная творчасць. Яе роля ў развіцці маўлення выхаванцаў”,   прагляд адкрытых  заняткаў па адукацыйнай галіне “ Развіцце маўлення і культура маўленчых зносін”,  “Падрыхтоўка да навучання грамаце”. З дапамогай выстаў і размяшчэння метадычнай  інфармацыі на стэндах  афармлялася інфармацыйная прастора для педагагічных работнікаў.

         Згодна гадавой задачы аналіз планавання выхавальнікамі паказвае, што работа, накіраваная на далучэнне выхаванцаў да нацыянальнай культуры ажыццяўлялася  з улікам тэматычнага прынцыпу планавання адукацыйнага працэсу на занятках па адукацыйных  абласцях “Дзіця і грамадства”, “Мастацтва”, “Развіццё  маўлення і і культуры маўленчых зносін”, ва ўсіх відах сумеснай дзейнасці выхавальніка з выхаванцамі (пазнавальнай, маўленчай, гульнявой, рухальнай, канструктыўнай, музычнай).

        З мэтай выхавання пачуцця гонару і павагі да роднай мовы, гісторыі, культурных і прамысловых дасягненняў сваёй краіны, выхавання любві да прыроды роднага краю ў  групе размяшчаюцца лялькі ў нацыянальных касцюмах, мастацкая літаратура, матэрыял аб абаронцах Айчыны, элементы дзяржаўнай сімволікі (сцяг, герб), гістарычная карта Беларусі, аднак мала настольна-друкаваных гульняў, праз якія выхаванцы развівалі б дыялагічную і маналагіную мову. На працягу года праводзіліся тэматычныя дні : «Дзень дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь”, “Дзень Перамогі”, “ Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь”

         Важнай умовай для забяспячэння якасці развіцця беларускага маўлення выхаванцаў з’яўляецца прафесійна-маўленчая падрыхтоўка педагогаў.   Як паказалі вынікі кантролю, педагогі  Раманоўская М.М., Канановіч Т.В.   валодаюць  моўнай культурай, маюць   слоўнікавы запас,  ведаюць нацыянальную культуру, народныя традыцыі нашай краіны.

           З гэтай мэтай педагагічнаму калектыву ў наступным навучальным годзе неабходна  фарміраваць веды аб роднай мове, народных традыцыях  беларусаў праз  шырокае выкарыстанне   гутарак,  дыдактычных гульняў па развіцці звязнага маўлення. Менавіта планамерная, сістэматычная работа, выкарыстанне разнастайных сродкаў выхавання стануць грунтоўным падмуркам для далейшай работы па развіцці мовы выхаванцаў.

           Якасць адукацыі забяспечваецца ў цесным супрацоўніцтве з сям’ёй. Правядзенне  “Тыдня бяспечнасці”, “Тыдня маці”, сумесная творчасць выхаванцаў, законных прадстаўнікоў і педагогаў (выставы малюнкаў законных прадстаўнікоў і выхаванцаў на тэмы: ”Букет для матулі”, “Залатая восень”, “Бяспечнасць і дзеці”, анкетаванне па вывучэнню задаволенасці законных прадстаўнікоў работай дзіцячага сада, пасяджэнні бацькоўскіх сходаў садзейнічалі павышэнню педагагічнай кампетэнтнасці законных прадстаўнікоў.

            Для павышэння кампетэнтнасці законных прадстаўнікоў па дадзенай праблеме размяшчаецца наглядная інфармацыя на  інфармацыйным стэндзе “Для Вас бацькі”    і на сайце ў  раздзеле “Выхоўваем маленькага патрыёта”, з анатацыяй мерапрыемстваў  якія былі праведзены на працягу года.    

      Зыходзячы з вынікаў анкетавання законных прадстаўнікоў на працягу навучальнага года працавалі 2 аб’яднані па інтарэсах  на платнай аснове  (2021/2022 н.г.– 2): па   харэаграфіі, замежнай мове (англійскай), што дазволіла зрабіць адукацыйны працэс больш дыферэнцыраваным і гібкім з улікам схільнасцей і пераваг кожнага дзіцяці, рэалізаваць творчы патэнцыял педагогаў. Паслугамі было ахоплена 100% выхаванцаў ад 4 да 6 гадоў (2021/2022 – 100%)

          Узаемадзеянне  ўстановы дашкольнай  адукацыі і першай   ступені   агульнай сярэдняй  адукацыі ажыццяўлялася  праз мэтавыя экскурсіі ва ўстанову сярэдняй адукацыі (знаёмства з класам, бібліятэкай, сталовай, камп’ютарным класам), панараму адкрытых праглядаў з выхаванцамі  старшага  ўзросту і 1 класа, праз спартладцыю паміж выхаванцамі і вучнямі пачатковых класаў.  Настаўнікі пачатковых класаў распрацавалі рэкамендацыі  і кансультацыі для выхавальнікаў і законных прадстаўнікоў па падрыхтоўцы выхаванцаў да школы,  у якіх вызначылі  праблемы, на якія  выхавальнікі і законныя прадстаўнікі павінны звярнуць увагу.

         На базе Дзяржаўнай установы адукацыі   “Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна”          для аказання карэкцыйна-педагагічнай дапамогі былі створаны ўмовы для 6  выхаванцаў групы. Сумесная праца настаўніка–дэфектолага і педагогаў  дала станоўчыя вынікі карэкцыйнай работы. У выніку праведзенай карэкцыйнай работы з пункта  карэкцыйна-педагагічнай дапамогі адлічаны ўсе  выхаванцы.

            Працэнт забяспечанасці метадычнага кабінета праграмна-метадычнымі і вучэбнымі дапаможнікамі складае 96.7% (2021 год  - 86%,) раённы –  92.8%.

         Арганізацыя прадметна-развіваючага асяроддзя адпавядае Тыпавому пераліку, зацверджанаму пастановай Міністэрства адукацыі  Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2007 года № 50. У групе   створаны  станоўчыя ўмовы для рознабаковага развіцця выхаванцаў.  Забяспечанасць    складала  90.3%  (2022 –  89.6%)., раённы паказчык -93.8%

         Матэрыяльная база дашкольнай  ўстановы  папоўнілася за кошт пазабюджэтных сродкаў фінансавання, выканання платных паслуг, збору і здачы макулатуры.  

         Да раённага агляду-конкурсу “Прастора шчаслівага дзяцінства: лепшая тэматычная пляцоўка ” набыты банэр, дыдактычныя гульні па асновам бяспекі, спецыяльны транспарт на пляцоўку па правілах дарожнага руху (пажарная і міліцэйская машыны), ламініраваныя выявы жывёл (заяц, мядзведзь), арэлі, кантэйнеры для захоўвання цацак.

         Для забеспячэння камфортных умоў плануецца ў наступным  навучальным годзе  правясці рамонт гульнявога пакоя, папоўніць гульнявую пляцоўку сучасным абсталяваннем.

         Зыходзячы з аналізу дзейнасці работы  за мінулы навучальны год    калектыў    вызначыў  задачу   на новы навучальны год: 

працягваць  работу педагагічнага калектыва  па  па развіццю мовы выхаванцаў з  выкарыстаннем дыдактычных гульняў у  розных відах  дзейнасці.