Яндекс.Метрика

Вясновы працоўны дэсант

26.03.2024

Вясна-выдатны час года, што дорыць нам вялікую магчымасць далучыць дзяцей да працы ў прыродзе, пашырыць іх натуральныя веды, навучыць бачыць прыгажосць навакольнага свету, любіць і берагчы яе. Увесну можна ажыццявіць з выхавальнікамі шмат цікавай і карыснай працы на пляцоўцы дашкольнай установы. Пры належнай арганізацыі такая праца не толькі служыць крыніцай станоўчых эмоцый у дзяцей, але і спрыяе іх інтэлектуальнаму, духоўнаму і фізічнаму развіццю.