Яндекс.Метрика

Дзень абароны дзяцей

03.06.2024

Лета - самы любімы час для ўсіх дзяцей на нашай планеце. Гэта вясёлы адпачынак, паходы на прыроду,  і шмат розных забаў і прыгод. Адным словам - пара канікул.

У першы дзень лета адзначаецца міжнароднае свята - Дзень абароны дзяцей. Гэта вясёлае і радаснае свята для дзяцей. Радасна, звонка, цёпла і маляўніча прайшло галоўнае свята дзяцінства – Дзень абароны дзяцей  і ў нашым дзіцячым садзе. Усе педагогі імкнуліся зрабіць так, каб гэтае свята надоўга запомнілася дзецям. Мы пастараліся ў гэты дзень стварыць святочную атмасферу і парадаваць дзяцей вясёлымі гульнямі, песнямі, пляскамі. 

Лета толькі пачалося і наперадзе дзяцей чакае яшчэ шмат цікавых, займальных мерапрыемстваў.