Яндекс.Метрика

Аналіз дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі “Сіняўскі дзіцячы сад Клецкага раёна" за 2023/2024 навучальны год

 

  

Аналіз  дзейнасці

дзяржаўнай установы адукацыі

“Сіняўскі  дзіцячы сад Клецкага раёна”

за 2023/2024 навучальны год

         Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сіняўскі  дзіцячы сад Клецкага раёна” (далей – установа адукацыі)  разлічана на 90 месц, рэжым работы – 10,5 гадзін. На працягу вучэбнага года  ва ўстанове адукацыі  функцыяніравала рознаўзроставая група, агульная колькасць  складала 17 выхаванцаў (2022/2023 -23 выхаванцы).      

         Адукацыйная дзейнасць здзяйснялася ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

         Летнім аздараўленнем ва ўмовах дашкольнай установы ахоплена  10 выхаванцаў (2023-12 выхаванцаў). У адпаведнасці з фактычнай колькасцю ў летні перыяд функцыянавала 1 рознаўзроставая група.

         У навучальным годзе ўстанова адукацыі  ўкамплектавана педагагічнымі кадрамі, аднак існуе вакансія – 0,25 стаўкі музычнага кіраўніка.  Адукацыйны працэс забяспечвалі чатыры педагогі: загадчык, выхавальнікі дашкольнай адукацыі, кіраўнік  фізічнага выхавання (па сумяшчэнню). Кваліфікацыйны і адукацыйны  ўзровень педагогаў меў наступныя паказчыкі: з вышэйшай адукацыяй  працуе 2 педагогі, што складае (50%), з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй – 2 педагогі (50%), з вышэйшай катэгорыяй – 2 педагогі (50%), з першай катэгорыяй – 1 педагог (25 %), з другой катэгорыяй – 1 (25%).  Кіраўнік фізічнага выхавання  Шпігель В.С. у гэтым навучальным годзе павысіла свой кваліфікацыйны ўзровень.   

         Пытанні аховы і ўмацавання здароўя выхаванцаў былі ў цэнтры ўвагі работнікаў установы дашкольнай адукацыі.

         На працягу навучальнага года праводзіўся маніторынг стану здароўя выхаванцаў.

         Дынаміка стану здароўя выхаванцаў за перыяд прыбывання ва ўстанове дашкольнай адукацыі не пагоршылася.

Пры аналізе размеркавання выхаванцаў па групах здароўя на канец навучальнага года неабходна адзначыць, што 2 (11.7%) выхаванец        мелі  1 групу здароўя,  13  (76.4. %) – 2 групу здароўя і 2 ( 11.7%) выхаванцы з 3-яй групай здароўя ( у 2022/2023 1 выхаванец  (4.3%)   меў   1 групу здароўя, 19 (68.2%) – 2 групу здароўя  і 2  выхаванцы (8%) з 3-яй групай здароўя). Найбольш шматлікай з’ўляецца 2 група здароўя, пераважна з такой групай здароўя дзеці і прыходзяць ва ўстанову дашкольнай адукацыі.

Выхавальнікамі ўстановы адукацыі праводзіцца комплекс аздараўленчых мерапрыемстваў, які накіраваны на захаванне наяўнага патэнцыялу здароўя.    З мэтай прафілактыкі прастудных захворванняў у ва ўстанове адукацыі праводзяцца загартоўваючыя мерапрыемствы (паласканне рота вадой пакаёвай тэмпературы, чыстка зубоў пасля прыёму ежы, ранішняя гімнастыка, правядзенне рухомых гульняў на прагулцы, фізкультхвілінкі, праветрыванне памяшканняў), якія распрацаваны з улікам узроставых асаблівасцей  выхаванцаў.

Працэнт траўматызму выхаванцаў за 2023/2024 г  - 0 (2022/2023-0)

Знізілася колькасць прастудных захворванняў, іх працягласць. Пропуск па хваробе адным выхаванцам у склаў 0.9  дзён (2023 год – 1,0 дзень, 2022 год –1.1, 2021 год – 1.0 ), раённы паказчык – 1,4.  

         Важнай крыніцай здаровага ладу жыцця з'яўляецца рацыянальнае харчаванне, арганізацыя якога ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі, на падставе прыкладнага 10-дзённага меню. Аналіз стану арганізацыі харчавання паказвае, што сярэдні працэнт выканання норм харчавання за склаў 98% (2023 год – 97 %), раённы паказчык – 95.7%.  Выкананню норм у межах 100% перашкодзіў недахоп некаторых прадуктаў харчавання – какава (88%), сыр (97%),  лімонная кіслата (86,7%), адсутнасць тамат-пюрэ(0%), дражджэй(0%). Адпушчаныя грашовыя сродкі выкарыстоўваліся ў поўным аб’ёме.

          На працягу года   и летнега перыяду   педагогі надавалі ўвагу пытанням культуры харчавання выхаванцаў, як ва ўстанове  адукацыі, так і дома. Для законных прадстаўнікоў быў  распрацаваны кансультацыйны матэрыял: памяткі, рэкамендацыі, буклеты, флаеры на тэмы: «Харчовыя прадукты ў дзіцячым рацыене», «Рэцэпты здаровага харчавання”, “Ежа, прыгатаваная самой прыродай”, ”Небяспечныя прысмакі”, якія змяшчаліся на інфармацыйным стэндзе для законных прадстаўнікоў і на сайце ўстановы дашкольнай адукацыі ў раздзеле “Для вас, бацькі. Харчаванне”.

         Аздараўленчыя мерапрыемствы з дзецьмі праводзіліся з улікам групы здароўя выхаванцаў. Значная ўвага надавалася загартоўванню дзяцей. Паветраныя ванны, мыццё рук, ног, твару вадой пакаёвай тэмпературы, садзейнічалі ўмацаванню здароўя дзяцей. На пачатак       і канец аздараўленчага перыяду быў праведзены аналіз стану здароўя выхаванцаў. За перыяд аздараўлення адсутнічалі выпадкі захворванняў (2022/2023 – 0).

           Педагагічны калектыў у 2023/2024 навучальным годзе працягваў работу  па фарміраванню патрыятычнага выхавання  пасродкам азнаямлення з гісторыяй малой радзімы.

         Асноўнымі формамі і метадамі работы з’яўляліся семінары-практыкумы для педагогаў “Асаблівасці патрыятычнга выхавання на сучасным этапе”, “Уздзеянне мастацкай літаратуры на развіццё слоўнікавага запасу”, кансультацыі “Уплыў гульнявой дзейнасці на выхаванне патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту”, “Беларускае маўленне выхаванцаў у працэсе мастацка-маўленчай дзейнасці”, ”Беларуская народная творчасць. Яе роля ў развіцці маўлення выхаванцаў”, адкрытыя прагляды заняткаў па адукацыйных галінах

“Развіцце маўлення і культура маўленчых зносін”, “Падрыхтоўка да навучання грамаце”.  Усё гэта садзейнічала павышэнню педагагічнага вопыту  педагогаў.

         З дапамогай выстаў і размяшчэння метадычнай  інфармацыі на стэндах афармлялася інфармацыйная прастора к педагагічнаму савету, семінарам для педагагічных работнікаў.     Згодна гадавой задачы аналіз планавання  адукацыйнага працэсу выхавальнікамі паказвае, што работа, накіраваная на далучэнне выхаванцаў да нацыянальнай культуры, ажыццяўлялася  з улікам тэматычнага прынцыпу планавання адукацыйнага працэсу на занятках па адукацыйных  абласцях “Дзіця і грамадства”, “Мастацтва”, “Развіццё  маўлення і культура маўленчых зносін”, нерэгламентаванай дзейнасці выхавальніка з выхаванцамі (пазнавальнай, маўленчай, гульнявой, рухальнай, канструктыўнай, музычнай).

        З мэтай выхавання пачуцця гонару і павагі да роднай мовы, гісторыі, культурных і прамысловых дасягненняў сваёй краіны, выхавання любві да прыроды роднага краю ў групе створаны нацыянальны куток, дзе размяшчаюцца лялькі ў нацыянальных касцюмах, мастацкая літаратура, матэрыял аб абаронцах Айчыны, элементы дзяржаўнай сімволікі (сцяг, герб), гістарычная карта Беларусі, аднак,  мала настольна-друкаваных гульняў, праз якія выхаванцы развівалі б дыялагічную і маналагіную мову.  Праведзеныя тэматычныя дні «Дзень дзяржаўнага Герба Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь”, “Дзень Перамогі”, “Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь” дапамаглі выхаванцам пашырыць веды пра  дзяржаўныя святы і агульнарэспубліканскія святочны дні.

         Важнай умовай для забяспячэння якасці развіцця беларускага маўлення выхаванцаў з’яўляецца прафесійна-маўленчая падрыхтоўка педагогаў. Як паказалі вынікі кантролю, педагогі  Раманоўская М.М., Канановіч Т.В. валодаюць моўнай культурай, маюць слоўнікавы запас,  ведаюць нацыянальную культуру, народныя традыцыі нашай краіны.

          Як паказалі назіранні за адукацыйным працэсам, па азнаямленню выхаванцаў з элементарнымі матэматычнымі ўяўленнямі з’яўляецца гульня. Выхаванцы паказалі добрыя веды спосаба ўтварэння лікаў, склад ліку з адзінак, сфармірована   уяўленне пра матэматычныя знакі. Выхаванцы ажыццяўляюць розныя дзеянні з плоскімі і аб’ёмнымі геаметрычнымі фігурамі, называюць паслядоўна дні тыдня, поры года. Умеюць вызначаць часовую паслядоўнасць змены сутак.

         Аднак, выхаванцы не могуць параўнаць характэрныя праяўленні нежывой прыроды ў розныя сезоны: восенню дні становяцца карацейшымі, ночы даўжэйшымі, халадае, пахмурна, часцей імжыць дождж, дзмуць моцныя вятры; зімой самыя кароткія дні і самыя доўгія ночы, холадна, мароз, падае снег, вадаёмы пакрываюцца лёдам, зямля – снегам; вясной дзень пачынае даўжэць, ноч скарачаецца, становіцца цяплей, растае снег; летам самыя доўгія дні і самыя кароткія ночы, цёпла, горача, сонечна. Не развіта ўменне групаваць жывёлы па розных

прыкметах: па класах, па месцы пражывання, па спосабе перамяшчэння, па прыродна-кліматычных зонах.

 

        Таму выхавальнікам дашкольнай адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе неабходна фарміраваць уяўленне выхаванцаў аб аб’ектах жывой і нежывой прыроды праз спецыяльна арганізаваную дзейнасць

          На базе Дзяржаўнай установы адукацыі  “Сіняўская сярэдняя школа Клецкага раёна” для аказання карэкцыйна-педагагічнай дапамогі былі створаны ўмовы для 4 выхаванцаў групы. Сумесная праца настаўніка–дэфектолага Цалагуз І.Ф. і педагогаў Канановіч Т.В., Раманоўскай М.М. дала станоўчыя вынікі карэкцыйнай работы.  У выхаванцаў павысіўся слоўнікавы запас, сказы сталі разгорнутыя, з выкарыстаннем дзеепрыметнікаў, прыслоўяў. У выніку праведзенай карэкцыйнай работы на працягу навучальнага  года з пункта  карэкцыйна-педагагічнай дапамогі адлічаны ўсе  выхаванцы.

    Згодна анкетаванню і па жаданню законных прадстаўнікоў для дзяцей, якія не  наведвалі ўстанову дашкольнай адукацыі на   пастаяннай аснове,  функцыяніравала група кароткачасовага знаходжання: прагулачная – 4 выхаванцы ,   (2022/2023 навучальны год: прагулачная  – 2  выхаванцы,       адаптацыйная – 2). Гэта садзейнічала набыццю  сацыяльнага  вопыту ў дзяцей, узаемаадносінам з іншымі  выхаванцамі, выхавальнікамі, што аблегчыла  адаптацыйны перыяд з прыходам  ва ўстанову   адукацыі.

         Узаемадзеянне  ўстановы дашкольнай  адукацыі і першай   ступені   агульнай сярэдняй  адукацыі ажыццяўлялася  праз мэтавыя экскурсіі ва ўстанову сярэдняй адукацыі (знаёмства з класам, бібліятэкай, камп’ютарным класам). Настаўнікі пачатковых класаў распрацавалі рэкамендацыі  “Адзіныя патрабаванні для вучняў першага класа і выхаванцаў старшага ўзросту”, “Якія творы павінны чытаць дзецям” і кансультацыі  “На парозе школы”, “Як навучыць дзіця чытаць, лічыць, пісаць”  для выхавальнікаў і законных прадстаўнікоў па падрыхтоўцы выхаванцаў да школы,  у якіх вызначылі  праблемы, на якія  выхавальнікі і законныя прадстаўнікі павінны звярнуць увагу.

 Якасць адукацыі забяспечваецца ў цесным супрацоўніцтве з сям’ёй.

Вынікі правядзення анкетавання “Дзіцячы сад вачамі бацькоў” сведчыць аб станоўчай ацэнцы работы калектыва за 2023/2024 навучальны год. 100% законных прадстаўнікоў задаволены работай установы дашкольнай адукацыі.

         Савет дзяржаўнай установы адукацыі «Сіняўскі  дзіцячы сад Клецкага раёна» па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх праводзіў мерапрыемствы, накіраваныя на ранняе выяўленне сямейнага недабрабыту. Выхавальнікамі ўстановы  адукацыі былі наведаны сем’і выхаванцаў. Па выніках праверкі крытэрыяў сямейнага недабрабыту не выяўлена. Падчас наведвання былі праведзены гутаркі па недапушчэнні астаўлення непаўналетніх адных дома, раздадзены буклеты “Адзін дома”.

            Для павышэння кампетэнтнасці законных прадстаўнікоў па дадзенай праблеме размяшчаецца наглядная інфармацыя на  інфармацыйным стэндзе “Для Вас бацькі” і на сайце.  

          Матэрыяльная база ўстановы дашкольнай адукацыі   папоўнілася за кошт пазабюджэтных сродкаў фінансавання,   збору і  здачы макулатуры  на   суму  505.00 беларускія рублі

         Працэнт забяспечанасці вучэбнымі дапаможнікамі для педагогаў –100% (2022 год – 96,5)%, праграмна-метадычнымі і вучэбнымі дапаможнікамі для выхаванцаў – 100% (2022 год – 94,0 %),  раённы паказчык для педагогаў – 96,85%,  для выхаванцаў – 97,89%.

         Арганізацыя прадметна-развіваючага асяроддзя адпавядае Тыпавому пераліку, зацверджанаму пастановай Міністэрства адукацыі  Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2007 года № 50 на 90,3% (2021/2022 навучальны год – 89,6%), раённы паказчык – 94.78%. Аднак неабходна працаваць над  папаўненнем прадметна-развіццёвага асяроддзя спартыўным інвентаром для арганізацыі гульняў: кеглі, скакалкі, абручы, разметачныя фішкі, мячы, гульня “Гольф”.

          Зыходзячы з аналізу дзейнасці работы за мінулы навучальны год,  калектыў вызначыў задачу на новы навучальны год: 

фарміраваць уяўленне выхаванцаў аб аб’ектах жывой і нежывой прыроды праз спецыяльна арганізаваную дзейнасць