Гісторыя развіцця Сіняўскага ясляў-сада пачынаецца з лютага 1992 года. Яслі-сад быў разлічаны на 90 месцаў, функцыянавала 4 групы.
Першым кіраўніком ясляў-саду была Сенькевіч Ала Іосіфаўна.
Пад яе кіраўніцтвам яслі-сад не раз станавіўся прызёрам розных конкурсаў, пляцоўкай для правядзення раённых і абласных мерапрыемстваў.
На працягу яе кіраўніцтва надавалася вялікая ўвага ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы: у групы набыта гульнявая дзіцячая мэбля, сучасныя інфармацыйныя стэнды, спартыўны інвентар і інш. Дзякуючы кіраўніку ў 2012 годзе на тэрыторыі з’явілася экалагічная сцежка.
Тэрыторыя ясляў-сада і памяшканні набылі новы сучасны выгляд.
Са студзеня 2006 года “Сіняўскі яслі-сад” перайшоў з падпарадкавання Чырваназоркаўскага сельскага Савета ў падпарадкаванне аддзела адукацыі Клецкага раённага выканаўчага камітэта.
13.11.2009 года яслі-сад зарэгістраваны ў якасці юрыдычнай асобы ўстановы адукацыі “Сіняўскі яслі-сад Клецкага раёна”.
З 01.09.2020 года ў дашкольнай установе функцыянуе 1 група. Установу наведвае 21 выхаванец. Калектыў складаецца з 12 супрацоўнікаў, з іх 4 педагогі: загадчык, 2 выхавальнікі дашкольнай адукацыі, 1 кіраўнік фізічнага выхавання (па сумяшчэнню). 2 педагогі маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 1 – першую.
Ва ўстанове створаны ўсе ўмовы для ўсебаковага і гарманічнага развіцця дзіцяці: функцыянуюць спартыўная -музычная зала, экалагічны пакой, міні-музей “Беларуская хатка”, пакой па асновам бяспекі і правілам дарожнага руху.
Ва ўстанове аказваюцца дадатковыя адукацыйныя паслугі: штогод працуе гурток харэаграфічнай накіраванасці “Танцуем разам “, гурток інтэлектуальнай накіраванасці “Замежная мова” (англійская).