Яндекс.Метрика

Кансультацыі

Бяспечныя канікулы

Зіма і зімовыя канікулы – час вясёлых гульняў у снежкі, катання на санках, каньках і лыжах. На жаль, гэтыя забавы часам становяцца прычынай траўмаў. Дзеці вельмі дапытлівыя, спрабуюць актыўна пазнаваць навакольны свет, пры гэтым не заўсёды ўмеючы ацаніць небяспеку сітуацыі. Задача дарослых – стварыць бяспечныя ўмовы для правядзення канікул, навучыць дзіця правілам паводзін, якія дазваляюць пазбегнуць атрымання траўмаў, і ўзмацніць кантроль за іх выкананнем.

Работа па прафілактыцы дзіцячага траўматызму ўключае наступныя напрамкі:

  • стварэнне траўмабяспечнага асяроддзя;
  • выпрацоўка ўдзяцей навыкаў бяспечных паводзін у розных жыццёвых сітуацыях;
  • фізічнае развіццё дзяцей, накіраванае на ўмацаванне касцёва-мышачнай сістэмы і выпрацоўку каардынацыі рухаў.

Зімовае надвор’е ў Беларусі пераменлівае: снегапады, адлігі, завеі, галалёд. Усё гэта спрыяе атрыманню траўмаў, удараў, пераломаў, абмаражэнняў, а таксама ўздыму вірусных інфекцый і абвастрэнню хранічных захворванняў.

Каб не трапіць у лік пацярпелых, да неспрыяльных умоў надвор’я можна падрыхтавацца.

Парады бацькам:

  • Апранайце дзяцей шматслойна ў цёплую сухую вопратку з натуральных матэрыялаў. Не забывайце пра святловяртальнікі (флікеры) на дзіцячай вопратцы. Абутак падбірайце на плоскай рыфленай падэшве з цёплай вусцілкай.
  • Абараняйце адкрытыя ўчасткі скуры дзіцячым крэмам за 30 хвілін да выхаду на вуліцу.
  • Навучыце дзяцей правільна падаць, групуючыся наступным чынам: рукі прыціснуць да грудзей, ногі сагнуць у каленях, галаву уцягнуць у плечы.
  • Нагадайце дзіцяці, як небяспечна гуляць і катацца на горках, размешчаных побач з дарогай, і ў месцах, блізкіх да палонак, спускаў цёплай вады ад прамысловых прадпрыемстваў, рыбацкіх лунак.
  • Калі падзенне або абмаражэнне адбылося, абавязкова звяртайцеся да ўрача.
  • Правядзіце гутарку з дзіцём аб выкананні правіл дарожнага руху.

Крыніца: інтэрнэт -сайт " Дашкольная адукацыя"

Сенькевіч І.Л.  загадчык

згарнуць

ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ ДЗЯЦЕЙ У ДЗІЦЯЧЫМ САДЗЕ І ДОМА

Пагаворым сёння пра здароўе і здаровым ладзе жыцця. Здароўе гэта галоўны дар, без якога цяжка зрабіць жыццё шчаслівым, цікавым і доўгім. Здаровае дзіця лягчэй гадаваць, вучыць і выхоўваць. У яго хутчэй фармуюцца неабходныя ўменні і навыкі. Дзіця лепш прыстасоўваецца да змены ўмоў і адэкватна ўспрымае ўсе прад’яўляюцца да яго патрабаванні. Здароўе – найважнейшая перадумова правільнага фарміравання дзіцячага характару, развіцця волі, прыродных здольнасцяў. Задача педагогаў перш за ўсё, у тым, каб навучыць дзіця з дзяцінства сачыць за сваім здароўем. Тое, што выпушчана ў дзяцінстве, цяжка нагнаць. Таму прыярытэтным напрамкам у дашкольным выхаванні, сёння з’яўляецца фізічнае развіццё выхаванцаў, фарміраванне ў іх навыкаў здаровага ладу жыцця (ЗЛЖ), а таксама ўстойлівай патрэбнасці ў рэгулярных занятках фізічнымі практыкаваннямі.

Дашкольны перыяд з’яўляецца найбольш спрыяльным для фарміравання ЗЛЖ. Фарміраваць звычку да ЗЛЖ у выхаванцаў неабходна пачынаць з развіццёвага асяроддзя. Вакол дзяцей з самага ранняга дзяцінства неабходна ствараць такое развіваючае асяроддзе, якое было б насычана атрыбутамі. Гэта прывядзе да фарміравання патрэбы весці ЗЛЖ, да свядомай аховы свайго здароўя і здароўя навакольных людзей, да авалодання неабходнымі для гэтага практычнымі навыкамі і ўменнямі.

Па сучасных паданнях у паняцце здаровага ладу жыцця ўваходзяць наступныя складаючыя: - аптымальны рухальны рэжым; - рацыянальнае харчаванне; - гартаванне; - асабістая гігіена; - станоўчыя эмоцыі. Трэба памятаць – правільна выхоўваць здаровае дзіця можна толькі тады, калі выконваюцца адзіныя патрабаванні дзіцячага саду і сям’і ў пытаннях выхавання, аздараўлення, распарадку дня, рухальнай актыўнасці, гігіенічных працэдур, развіцця рухальных навыкаў. Узаемадзеянне і сям’і павінна насіць сістэмны характар. Вельмі важна аказваць неабходную дапамогу бацькам. Сістэма такога ўзаемадзеяння складаецца з розных формаў працы. Для таго, каб вырашыць праблему аздараўлення дзяцей, неабходна ўсталяваць даверліва – дзелавыя кантакты з бацькамі. Сёння вызначаецца, што бацькі з’яўляюцца першымі настаўнікамі сваіх дзяцей. Таму бацькі сумесна з педагогамі павінны закласці асновы фізічнага, маральнага, інтэлектуальнага развіцця асобы дзіцяці. Адсюль складваюцца задачы і агульная стратэгія па стварэнні здароўезберагальнага асяроддзя ў адукацыйнай установе і дома:

  1. У групе ствараць умовы для свабоднай рухальнай дзейнасці дзяцей.
  2. Наяўнасць настольна-друкаваных гульняў (улічваючы ўзрост дзяцей) па фарміраванні звычкі да здаровага ладу жыцця.
  3. Прапагандаваць сярод бацькоў гульні і цацкі, якія з’яўляюцца педагагічна каштоўнымі.
  4. Загадзя ўзгадняць выкананне рэжыму дня дома ў выхадныя дні.
  5. Прапагандаваць вопыт па выхаванні карысных звычак – як аснову станаўлення характару дзіцяці.
  6. Аказваць пастаянную ўвагу да выбару рухомых гульняў.
  7. Ствараць спрыяльную гігіенічную абстаноўку, дамагацца самастойнага выканання дзецьмі ўсіх гігіенічных працэдур, якая прадугледжвае сістэматычнае праветрыванне.
  8. Дома абсталяваць працоўнае месца дзіцяці, правільна размясціўшы яго ў адносінах да асвятлення.
  9. Захаванне патрабаванняў “Спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў” па арганізацыі жыцця дзяцей у дашкольнай установе.
  10. Надаваць асаблівую ўвагу культуры паводзін дзіцяці за сталом.
  11. Ажыццяўляць загартоўваючыя працэдуры і ў хатніх умовах і ва ўмовах адукацыйнай установы.
  12. Стварэнне бібліятэкі дзіцячай і энцыклапедычнай літаратуры, змест якой спрыяе фарміраванню ў дзяцей звычкі да здаровага ладу жыцця.
  13. Асабісты прыклад бацькоў і педагогаў –удзел у спартыўных спаборніцтвах; пешаходныя прагулкі; здаровае харчаванне; захаванне рэжыму дня; рухальная актыўнасць і г. д.
  14. Узбагачаць веды дзяцей аб ЗЛЖ такім чынам, каб асноўнымі прыярытэтамі для працы дашкольнай установы з’яўляліся захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей і фарміраванне ў дзяцей навыкаў здаровага ладу жыцця, у фарміраванні якіх важная роля адводзіцца працы з бацькамі,узаемадзеянне з якімі будуецца ў форме супрацоўніцтва.

Сваю кансультацыю мне хочацца скончыць словамі У. У. Пуціна: “Людзі павінны ўсвядоміць, што здаровы лад жыцця – гэта асабісты поспех кожнага”.

Здароўе – гэта шчасце! Гэта калі ты вясёлы і ўсё ў цябе атрымліваецца. Здароўе трэба ўсім – і дзецям, і дарослым, і нават жывёлам. Мы жадаем вам быць здаровымі!

 

Крыніца: Інтэрнэт-сайт https://nsportal.ru/detskiy-sad/zdorovyy-obraz-zhizni/2016/11/12/konsultatsiya-dlya-pedagogov-zdorovyy-obraz-zhizni

 

Медыцынская сястра                                                                   Т.Л.Шкірміна

згарнуць

Шануйце мову родную!

Развіццё асобы дзіцяці ў грамадстве немагчыма без ведання роднай мовы. Дашкольны ўзрост з'яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмі беларускай мовай. Менавіта ў гэты прамежак яго жьцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным індывідуальным задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў роднай мовы. Далучаючы дзяцей да святыняў свайго народа - роднай мовы, мы садзейнічаем не толькі яе абагашчэнню, але і развіццю пазнавальных і інтэлектуальных магчымасцей іх, пазнанню беларускай культуры. Бо самае дарагое ў жыцці - гэта тое, што з ранніх год закладзена ў сэрца. I, менавіта, родная мова з'яўляецца сувязным звяном у далучэнні дзяцей да агульначалавечных каштоўнасцей, вытокам народнай мудрасці. Кожны чалавек павінен ведаць сваю родную мову, павінен умець спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы, ведаць, як з веку ў век святкаваліся святы ў нашым краі, любіць свае родныя мясціны, сваю Радзіму - Беларусь. Кожны дарослы можа данесці да свайго  дзіцяці часцінку тых ведаў аб родным краі, аб гісторыі беларускага народа, аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, абрадах, традыцыях. Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. Будзем выхоўваць дзяцей добрымі і разумнымі, дапытлівымі і ўважлівымі да ўсяго. I адначасова абуджаць веру дзіцяці ў тое, што ён вырасце патрэбным на зямлі чалавека.

                                                                                                                                                                                                                                                  Падрыхтавала : Раманоўская М.М.; выхавальнік дашкольнай адукацыі

згарнуць

Кансультацыя «Далучэнне дзяцей да беларускай культуры»

Кансультацыя «Далучэнне дзяцей да беларускай культуры»

Кожны чалавек  ужо з маленства павінен ганарыцца сваёй нацыянальнай прынадлежнасцю, любіць сваю Радзіму. Перыяд дашкольнага дзяцінства па псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, таму што менавіта дзецям дашкольнага  ўзросту ўласцівы эмацыянальная дабразычлівасць, цікавасць да навакольнага асяроддзя, бязмерная даверлівасць да дарослых, імкненне паўтараць іх дзеянні.

    Маўленчае развіццё дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі раёна адбываецца ў сітуацыі блізкароднаснага руска-беларускага білінгвізму. Першай мовай, якой авалодваюць дзеці дашкольнага ўзросту гарадскога пасёлка, выступае руская. Пры гэтым далучэннне дзяцей да беларускай мовы адбываецца таксама даволі рана. Дзеці чуюць яе па радыё, тэлебачанні, у дзіцячым садзе. У выхаванцаў ствараюцца «жыццёвыя» ўяўленні пра рускую і беларускую мовы, назіраецца паступовае свядомае адрозненне гэтых моў.

     Білінгвальная адукацыя забяспечвае паўнавартаснае развіццё асобы дзіцяці сродкамі дзвюх моў і прадстаўленых імі культур. Дзіця мае магчымасць інтэграцыі ў дзве моўныя культуры, што спрыяе як яго разумоваму, так і псіхічнаму развіццю, пашырае і ўзбагачае мысленне і кругагляд выхаванца. Авалодванне беларускай мовай спрыяе фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці дзіцяці. Што да засваення рускай мовы, то рускамоўныя зносіны пашыраюць камунікатыўнае асяроддзе выхаванцаў, садзейнічаюць іх далучэнню да сусветнай культуры. Адначасовае ж авалодванне дзецьмі дашкольнага ўзросту дзвюма мовамі (рускай і беларускай) пашырае іх светапогляд, спрыяе развіццю палікультурнай свядомасці і павялічвае патэнцыяльныя маўленчыя магчымасці.

       Аднак найвышэйшы ўзровень моўнай кампетэнтнасці дзяцей забяспечвае ўсё ж такі руская мова. Беларуская, якая з’яўляецца мовай нацыянальнай прыналежнасці, выступае, у асноўным, у якасці мовы нацыянальнай ідэнтыфікацыі.

      Улічваючы тое, што беларуская мова для беларускіх дзяцей з’яўляецца роднай у асноўным па крытэрыі ідэнтыфікацыі, Н.С. Старжынская сцвярджае, што яе неабходна пачынаць вывучаць як мага раней, з моманту наведвання дзіцем установы дашкольнай адукацыі, шляхам акультурацыі, г.зн. увядзення ў нацыянальна-культурны фон мовы. Што да спецыяльных заняткаў па навучанні беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання, то яны  праводзяцца з дзецьмі, пачынаючы з сярэдняга дашкольнага ўзросту. Асноўнымі спецыяльнымі метадамі навучання дзяцей беларускай мове выступаюць: прамы, супастаўляльны і камбінаваны метады.

    Навучанне выхаванцаў беларускай мове на аснове прамога метаду арганізуецца шляхам «пагружэння» ў моўнае асяроддзе. Натуральна, што яно адбываецца без апоры на рускую мову. Дадзены метад атрымаў назву метаду імерсіі (татальнай або поўнай). Аднак у практыцы работы ўстаноў дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання найбольш спрыяльным з’яўляецца метад мяккай імерсіі, які прадугледжвае паступовае ўвядзенне беларускай мовы ў працэс навучання. Таксама шырока выкарыстоўваецца ў практыцы білінгвальнага навучання частковая імерсія, якая прадугледжвае арганізацыю працэсу навучання сродкамі дзвюх моў.

     Супастаўляльны метад навучання дзяцей беларускай мове прадугледжвае апору на рускую. Засваенне беларускай мовы адбываецца на аснове аналізу, супастаўлення і абагульнення дзвюх моўных сістэм. Пры гэтым навучанне дзяцей беларускай мове пры дапамозе супастаўляльнага метаду заснавана на мадэлі пераносу моўных навыкаў з рускай мовы на беларускую. Пры камбінаваным - выкарыстоўваюцца прыёмы першых двух метадаў.

     На больш позніх этапах навучання мовам ужываецца парытэтная мадэль навучання (раўнапраўе ў выкарыстанні рускай і беларускай моў). Адносна парытэтнай мадэлі варта адзначыць, што раўнапраўе ў выкарыстанні рускай і беларускай моў тычыцца, перш за ўсё, арганізацыі ўсяго адукацыйнага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі. З мэтай паспяховага фарміравання двухмоўя ствараецца ва ўстановах дашкольнай адукацыі спецыяльнае камунікатыўнае асяроддзе, якое прадугледжвае прысутнасць дзвюх моў ва ўсіх відах дзіцячай дзейнасці і арганізацыю спецыяльных заняткаў па развіцці маўлення дзяцей на дзвюх мовах.

     Н.С. Старжынская адзначае, што ў гэтым выпадку найбольш аптымальным шляхам развіцця ў дзяцей дашкольнага ўзросту беларускага маўлення з’яўляецца той, які спалучае з аднаго боку развіццё «пачуцця беларускай мовы» ў выніку паступовага «пагружэння» ў адпаведнае камунікатыўнае асяроддзе, а з другога — спецыяльна арганізаванае навучанне, арыентаванае на фарміраванне ў выхаванцаў элементарных моўных абагульненняў.

     Паспяховаму авалодванню маўленчымі навыкамі дзяцей на беларускай мове  спрыяе  арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове адзін раз на тыдзень працягласцю 20 хвілін у першай палове дня ў сярэдняй і старшай групах; правядзенне сітуацый зносін на беларускай мове па падгрупах у другой палове дня працягласцю 20 хвілін у тых жа групах; дачыненне да беларускай мовы ў пасіўнай форме з дзецьмі ад 3-х да 4-х гадоў у час слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору, прагляду мультфільмаў; прысутнасць дзяцей малодшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту на святах, канцэртах, спектаклях, якія праводзяцца дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту на беларускай мове; увядзенне ў нерэгламентаваную дзейнасць беларускіх гульняў, праслухоўванне запісаў казак, вершаў на беларускай мове; арганізацыя экскурсій у краязнаўчы музей з мэтай знаёмства з культурай, гісторыяй краіны; наладжванне дзейсна-арыентаваных зносін: інсцэніроўкі, ролевыя гульні, гульні-драматызацыі на беларускай мове; арганізацыя адукацыйных сітуацый у розных відах дзейнасці на беларускай мове.

     Мы ўпэўнены, што калі педагогі з’яўляюцца носьбітамі мовы, гэта гарантыя таго, што дзіця паспяхова авалодае камунікатыўнымі навыкамі на беларускай мове. 

Крыніца: Сайт https://zhuhovichisad.schools.by/pages/kansultatsyja-dlja-pedagoga-dashkolnaj-adukatsy

 

згарнуць

Кансультацыя для бацькоў «Які адпачынак карысны дзецям»

04.11.2020

Кансультацыя для бацькоў «Які адпачынак карысны дзецям»

          Узімку халоднае надвор’е прымушае вялікую частку часу праводзіць у закрытым памяшканні. Але і ў зімы ёсць свае радасці: гэта канькі і лыжы, санкі і хакей, лепка снегавіка і проста бег па снезе. Выкарыстоўваць гэтыя магчымасці пасля дзіцячага сада і ў выхадныя дні трэба абавязкова! Калі ёсць магчымасць зімой выехаць куды-небудзь з дзецьмі на выхадныя дні, гэта пайшло б на карысць і дарослым, і дзецям.

          Адпачынак падчас выхадных можна разглядаць як спосаб аздараўлення дзяцей, і гэта цалкам апраўдана: на працягу года дзеці, падвяргаюцца ўздзеянню многіх неспрыяльных фактараў: гэта — забруджванне паветра прамысловымі выкідамі, доўгае знаходжанне ў памяшканні. Жаданне бегаць, скакаць і пастаянна рухацца — гэта адметная асаблівасць усіх дзяцей. Фізічныя практыкаванні — выдатны спосаб з карысцю расходаваць гэтую энергію. Рухомыя гульні і спецыяльныя практыкаванні дапамогуць умацаваць постаць дзіцяці, палепшаць імунітэт і, вядома, падымуць настрой. А яшчэ заняткі фізкультурай стымулююць дзейнасць мозгу.

          Дарэчы, прагулка — гэта яшчэ адзін карысны занятак, любы выхад з хаты — гэта магчымасць лепш пазнаць навакольны свет. Экскурсіі ў цікавыя месцы значна пашыраць дзіцячы кругагляд.

     Маляванне, лепка, аплікацыя — падчас творчых заняткаў ўдасканальваецца дробная маторыка рук дзіцяці, нават паляпшаецца каардынацыя рухаў. Малюйце чым заўгодна і на чым заўгодна, рабіце аплікацыі з паперы, з пластыліну, з круп, з тканіны, пляценне з бісеру, складайце арыгамі і абавязкова хваліце дзіця, а вынікі творчасці вывешвайце на паказ, можна зрабіць выставу.

     Гульні адзін з самых карысных і важных заняткаў для дзяцей. Гуляць трэба ўсюды і заўсёды, дома дапамажыце дзіцяці развіць сюжэт  ролевай гульні. Няхай сёння яно будзе доктарам і лечыць ўсіх хатніх, а заўтра стане вадзіцелем аўтобуса і адвязе пасажыраў на экскурсію.

     Карысныя заняткі для малыша.

          Вазьміце фасолю, кружку, кубак і лыжку. Няхай дзіця лыжкай паспрабуе перасыпаць ўсю фасолю з кубка ў кубак.

           Можна ў ёмкасць з фасоллю наліць вады і даць заданне дзіцяці вылавіць усе фасолінкі пры дапамозе лыжкі. .

          Вазьміце маленькую скрыначку, прарэжыце зверху дзірачку і тады ўсе фасолінкі можна будзе скласці праз утуліну. Замест скрыначкі можна выкарыстоўваць пластыкавую бутэльку. А калі прарэзаць на дне дзірку, то прадметы, што апускаюць , будуць выпадаць .

          Такая звычайная для дарослага чалавека справа, як пачысціць варанае яйка, для маленькага чалавечка — займальны занятак. А калі вы прапануеце свайму дзіцяці не курынае, а перапялінае яйка, цікавасць дзіцяці толькі ўзрасце.

         Можна пагуляць у незвычайныя хованкі. Шукаць трэба будзе цацку. Вядучы застаецца адзін у пакоі, хавае прадмет, які выбралі загаддзя, а затым другі ўдзельнік шукае яго. Суправаджаць пошукі лепш словамі «холадна», «цяплей», «горача», каб палегчыць дзіцяці задачу.

           Пускаць мыльныя бурбалкі таксама вельмі вясёлы занятак. Дзеці любяць бегаць за бурбалкамі і лавіць іх. Дзеці здольныя захоплена займацца такімі рэчамі, пра якія дарослы ніколі б і не падумаў. Малышы — выдумшчыкі і фантазёры. Пакажыце ім прыклад таго, як трэба праводзіць час, а калі яны падрастуць, то не будуць суткамі глядзець тэлевізар ці гуляць у камп’ютар, а будуць прыдумляць, чым ім заняцца самастойна.

          Навучыце дзіця праводзіць свой час з карысцю!

Крыніца: сайт  http://horeva-sad.pruzhany.by/

Выхавальнік 1 кваліфікацыйнай

катэгорыі                               Т.В.Канановіч

згарнуць